Змяняецца рэжым працы службы прыёму тэлеграм

Паважаныя абаненты!

З 1 кастрычніка 2022 г. служба прыёму тэлеграм будзе працаваць з 08.00 да 20.00.

Прыём тэлеграм з кватэрных тэлефонаў ажыццяўляецца па нумары 166.

Аплата бярэцца па тарыфах на паслугі тэлеграфнай сувязі і дадаткова за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння.

Тэлеграмай можна накіраваць паведамленне, запрашэнне, напамін, віншаванне на святочнай паштоўцы ці выказаць спачуванні. У выпадку неабходнасці тэлеграму з адным і тым жа тэкстам можна накіраваць некалькім адрасатам.

З падрабязным апісаннем паслугі «Тэлеграф» і коштам для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) можна азнаёміцца тут. Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – тут.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/zmyanyaecca-rezhym-pracy-sluzhby-pryyomu-telegram