У пакеце «Прэміум» з'явіўся новы тэлеканал

22 верасня ў дадатковым пакеце «Прэміум» ZALA IPTV і SMART ZALA на 120-й кнопцы пачалося вяшчанне тэставага тэлеканала «Еўракіно».

«Еўракіно» – расійскі канал еўрапейскага кіно. У эфіры – прэм'еры, культавыя фільмы, а таксама рэпартажы з еўрапейскіх кінафестываляў. Акрамя таго, на тэлеканале вы ўбачыце тэматычныя паказы, прымеркаваныя да еўрапейскіх фестываляў і іншых падзей са свету кіно.

Жадаем прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-pakece-premium-zyaviusya-novy-telekanal