«Белтэлекам» на «Будпрагрэс-2022»: сучасныя паслугі для дома і офіса

Сучасныя паслугі для дома і офіса прадставіць кампанія «Белтэлекам» на міжнароднай будаўнічай выставе «Будпрагрэс-2022».

Штогадовы спецыялізаваны форум пройдзе ў сталіцы з 13 па 16 верасня і пазнаёміць усіх ахвочых з новымі трэндамі і рашэннямі ў будаўнічай сферы. Выстава зацікавіць як прафесіяналаў, так і самае шырокае кола наведвальнікаў, якія будуюць дом, робяць рамонт або займаюцца дызайнам і добраўпарадкаваннем. У дзелавой праграме – тэматычныя круглыя сталы, канферэнцыі, бясплатныя кансультацыі, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы.

Надзейная тэлекамунікацыйная інфраструктура стала неад'емнай часткай сучаснага камфортнага жылля і офісных памяшканняў. Экспазіцыя кампаніі «Белтэлекам» пазнаёміць гасцей і ўдзельнікаў з самымі запатрабаванымі паслугамі і комплекснымі лічбавымі праектамі. Сёння аператар прапануе дзясяткі рашэнняў «пад ключ» з улікам індывідуальных задач і запатрабаванняў кліентаў. У дні выставы нашы калегі раскажуць пра лінейкі паслуг, іх магчымасці, характарыстыкі і самыя распаўсюджаныя сцэнары выкарыстання.

Адным з маладых праектаў, якія набіраюць папулярнасць у фізічных і юрыдычных асоб, стаў «Відэакантроль». Гэта зручны спосаб павышэння бяспекі і выдаленага кантролю за любымі аб'ектамі – жылымі дамамі або карпаратыўнай нерухомасцю. Карыстальнік «Відэакантролю» атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу або да запісаў архіва на працягу 30 сутак. Праглядаць відэа можна на розных прыладах – смартфоне, планшэце, а таксама на кампутары ў асабістым кабінеце my.beltelecom.by.

Навінка апошняга месяца – «Відэакантроль дом лайт», тарыфны план для абанентаў-фізічных асоб, якія хочуць арганізаваць відэаманіторынг ўнутры жылога памяшкання або на тэрыторыі прыватнага дома.

Спецыялісты «Белтэлекама» створаць сістэму «Відэакантролю» ад праекта да поўнай тэхнічнай рэалізацыі і забяспечаць тэхпадтрымку ў працэсе эксплуатацыі.

Відэааналітыка – новая опцыя, якая дазваляе аналізаваць дадзеныя з усталяваных камер. Гэта можа быць распазнанне асоб, нумарных знакаў, дэтэкцыя руху і г. д. Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з функцыяналам паслугі, ацаніць яе інтэрфейс, атрымаць кансультацыю і абраць аптымальнае рашэнне.

29-я міжнародная спецыялізаваная выстава «Будпрагрэс-2022» пройдзе 13–16 верасня па адрасе: пр-т Пераможцаў, 20. Запрашаем наведаць экспазіцыю «Белтэлекама»!

Фотарэпартажы з выставы – у нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся, каб быць у курсе!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-na-budpragres-2022-suchasnyya-paslugi-dlya-doma-i-ofisa