«Белтэлекам» прыме ўдзел у Дні беларускага пісьменства
У гэтым годзе рэспубліканскае свята пройдзе 3-4 верасня ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці.
Гомельскі філіял «Белтэлекама» рыхтуе для гасцей і ўдзельнікаў насычаную праграму – прэзентацыю новага мабільнага дадатку, паслуг і тавараў.
Цэнтральная экспазіцыя фірменнага павільёна раскажа аб праекце, запуск якога прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Гэта мабільнае прыкладанне «Мой горад. Добруш». Яно стане першым у Гомельскай вобласці і дзясятым у краіне. Платформа аб'яднае асноўныя гарадскія сэрвісы, забяспечыўшы да іх просты і зручны доступ.
З пачатку рэалізацыі праекта больш за 30 тысяч чалавек сталі актыўнымі карыстальнікамі прыкладання, і колькасць запамповак пастаянна расце! Такі вынік – заканамерны. Гараджане атрымалі сучасны спосаб камунікацый у самых розных сферах – ад медыцыны і адукацыі да пакупак і вольнага часу. Анлайн-запіс, анлайн-дастаўка і анлайн-аплата – набор сучасных опцый дапамагае эканоміць час і камфортна вырашаць шматлікія штодзённыя задачы. «Лічбавы навігатар» дазваляе пазнаёміцца з афішай культурных і спартыўных мерапрыемстваў, запісацца на прыём у дзяржаўныя ўстановы, даведацца пра рэжым працы кафэ і магазінаў, выклікаць аварыйную брыгаду і г.д.
Аператар сувязі таксама пазнаёміць з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі для дома і бізнесу. Тэлебачанне ZALA, інтэрнэт byfly, «Разумны дом», «Відэакантроль», пакеты паслуг «ЯСНА» – гэтым брэндам давяраюць карыстальнікі ва ўсіх кутках нашай краіны. Наведвальнікі змогуць больш даведацца аб тэхніцы для дома, якую «Белтэлекам» прапануе сваім абанентам у растэрміноўку на 24 месяцы. Гэта – тэлевізары, наўтбукі, планшэты, робаты-пыласосы, кавамашыны і інш. Спецыялісты кампаніі раскажуць аб функцыянале, пракансультуюць па ўсіх пытаннях, дапамогуць выбраць аптымальнае рашэнне.
Да рэспубліканскага свята сувязісты Гомельшчыны прарабілі вялікую працу. У прыватнасці, у горадзе Добрушы абноўлены сэрвісны цэнтр. Цяпер у ім створана безбар'ернае асяроддзе, а гэта значыць, што падключэнне сучасных паслуг сувязі стала яшчэ больш даступным і камфортным для ўсіх мясцовых жыхароў.
XXIX Дзень беларускага пісьменства праводзіцца на радзіме класіка беларускай літаратуры Івана Шамякіна – 3 верасня запланавана адкрыццё помніка вядомаму пісьменніку, сцэнарысту і драматургу, ураджэнцу Добрушскага раёна. У 2022 годзе ў канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы: Год гістарычнай памяці, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушскага раёна, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. У праграме таксама – фестываль кнігі і прэсы, выставы-прэзентацыі новых выданняў, літаратурныя падворкі і інш.
Традыцыйна «Дзень беларускага пісьменства» праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Свята адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. У 2022 годзе ён пройдзе 29-ы раз.