Графік прамых тэлефонных ліній у верасні

Паважаныя абаненты!

У верасні 2022 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

  • 3 верасня – намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Жаркевіч Андрэй Рамуальдавіч;
  • 10 верасня – намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях Туромша Сяргей Валер'евіч;
  • 17 верасня – першы намеснік генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
  • 24 верасня – генеральны дырэктар Петручэня Юрый Мікалаевіч.

У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян падчас тэлефанавання на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/grafik-pramykh-telefonnykh-liniy-u-verasni-0