«Белтэлекам» нагадвае аб правілах бяспечнага карыстання інтэрнэтам

Паважаныя абаненты!

Нагадваем вам аб правілах інфармацыйнай бяспекі і патэнцыйных пагрозах у інтэрнэт-прасторы. Каб не стаць ахвярай кіберзлачынца, рэкамендуем прытрымлівацца простых парад.

1. Стварайце надзейныя паролі

Выкарыстоўвайце складаныя для падбору паролі да розных сэрвісаў. Напрыклад, камбінацыі: мінімум 10 сімвалаў, адначасова лічбы, малыя і вялікія сімвалы і інш. Давярайце толькі правераным менеджэрам пароляў. Не выкарыстоўвайце аднолькавыя паролі для розных акаўнтаў.

2. Будзьце ўважлівыя да злучэнняў Wi-Fi

Адключайце агульны доступ да сваёй кропкі Wi-Fi, нават калі ў вас безлімітны інтэрнэт. Выкарыстоўвайце надзейны пароль для доступу да вашай сеткі Wi-Fi. Дэактывуйце аўтаматычнае падлучэнне сваіх прылад да адкрытых кропак Wi-Fi.

3. Выкарыстоўвайце правераныя браўзэры і сайты

Падлучыце спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (пашырэнне для браўзэра), каб пазбегнуць наведвання сумніўных сайтаў. Не спампоўвайце кантэнт з ненадзейных сайтаў. Ён можа змяшчаць шкоднасны код.

4. Абараніце электронную пошту

Падлучыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Выкарыстоўвайце спам-фільтры.

5. Будзьце асцярожныя пры выкарыстанні прыкладанняў, сацсетак і месэнджараў

Усталёўвайце прыкладанні толькі з PlayMarket, AppStore або з правераных крыніц. Зважайце, да якіх функцый гаджэта прыкладанне запытвае доступ. Абменьвайцеся паведамленнямі ў сацсетках і месэнджарах, толькі цалкам пераканаўшыся ў асобе суразмоўцы, не рэагуючы на сумнеўныя просьбы і прапановы.

6. Усталюйце антывірусныя праграмы

Выкарыстоўвайце і рэгулярна абнаўляйце антывіруснае праграмнае забеспячэнне, якое зможа выяўляць патэнцыйныя пагрозы для сістэмы.

Кампанія «Белтэлекам» прапануе сучасныя інструменты для бяспечнай працы ў інтэрнэце: паслугу кантэкстнага фільтравання «Бацькоўскі кантроль»«Бяспечны інтэрнэт» і антывірусную абарону на ўмовах падпіскі (праграмныя прадукты ЗАТ «Лабараторыя Касперскага» ці ESET).


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-nagadvae-ab-pravilakh-byaspechnaga-karystannya-internetam