Адключайце абсталяванне падчас навальніцы!
Лета не толькі радуе цёплымі сонечнымі днямі, але і непакоіць дажджамі і навальніцамі.
Навальніца – небяспечная атмасферная з'ява, якая суправаджаецца ўзнікненнем магутных электрычных разрадаў, якія пры прамым уздзеянні на сеткі энергазабеспячэння могуць аказваць уплыў на працу электрапрыбораў, у тым ліку мадэма або тэлевізійнай прыстаўкі. Метэаралагічныя з'явы ствараюць электрамагнітны імпульс, з-за якога з'яўляецца магутная шырокапалосная перашкода, якая ўздзейнічае як на працу бесправадных прыбораў (Bluetooth, Wi-Fi), так і на працу электрычных сетак.
Не варта забываць аб простых правілах паводзін пры неспрыяльных умовах надвор'я. Калі падчас навальніцы вы знаходзіцеся дома – адключыце электраабсталяванне ад сеткі і, па магчымасці, электрасілкаванне кватэры, зачыніце вокны і фортачкі. Не пакідайце электрапрыборы ў «чакаючым» рэжыме – іх лепш абясточыць.
Калі пасля непагадзі ваша тэлекамунікацыйнае абсталяванне перастала працаваць, паспрабуйце ўключыць яго ў іншую разетку. Калі гэта не дапамагло, атрымаць тэхнічную кансультацыю можна па нумары 123, званок на яго бясплатны як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефонаў.