Усё на пляж!: «Белтэлекам» адкрыў новы дзіцячы комплекс на вадасховішчы «Дразды»

«Белтэлекам» працягвае ўстанаўліваць гульнявыя і спартыўныя комплексы ў рамках рэспубліканскага праекта «Свята нашага двара» разам з «ЯСНА». У мінулыя выходныя падарунак атрымалі жыхары горада Мінска. На пляжы №5 вадасховішча Дразды з'явіўся новы дзіцячы комплекс «ЯСНА» з горкай, арэлямі, скаладромам, вяровачнай лесвіцай і пясочніцай, накрытай ад дажджу і сонца.

Устаноўка дзіцячых комплексаў заўсёды суправаджаецца святам! У гонар такой радаснай падзеі супрацоўнікі філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» арганізавалі для прысутных запальную праграму і мноства сюрпрызаў. Дзяцей і дарослых забаўлялі вясёлыя аніматары, якія запрашалі паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах. Спартыўныя спаборніцтвы, жарты, песні і танцы зарадзілі ўсіх выдатным настроем. Усе ўдзельнікі атрымалi падарункі, салодкі пачастунак і зарад выдатнага настрою на ўвесь дзень!

З'яўленне новага дзіцячага комплексу на пляжы вадасховішча Дразды ў летні перыяд своечасовае і вельмі дарэчы. Гэта выдатная магчымасць весела бавіць час на свежым паветры на беразе вадаёма.

Больш фота і відэа ў нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся!

 

 

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/usyo-na-plyazh-beltelekam-adkryu-novy-dzicyachy-kompleks-na-vadaskhovishchy-drazdy