28-я Міжнародная выстава TIBO-2022 урачыста адкрыта!

6 чэрвеня ў Мінску пачала работу 28-я Міжнародная спецыялізаваная выстава TIBO-2022.

Чырвоную стужку на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця перарэзалі: Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, Начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлючэнка, старшыня арганізацыйнага камітэта форуму, Міністр сувязі і інфармат Канстанцін Шульган і іншыя ганаровыя госці.

Вітаючы ўдзельнікаў выстаўкі, Канстанцін Шульган падкрэсліў, што «сфарміраваная ў гэтым годзе экспазіцыя дасць магчымасць азнаёміцца з ІТ-праектамі ў розных сектарах эканомікі і на практыцы выпрабаваць многія тэхналагічныя навінкі беларускіх і замежных ІТ-кампаній».

Сёлета «Белтэлекам» выступіў генеральным партнёрам мерапрыемства і прадставіў на TIBO маштабную экспазіцыю пад дэвізам «Белтэлекам – якасць жыцця».

Такі дэвіз абраны не выпадкова. У 2022 годзе прадпрыемства пацвердзіла свой статус флагмана галіны электрасувязі, атрымаўшы Прэмію Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Гэта прэстыжная ўзнагарода прысуджаецца за высокія вынікі ў забеспячэнні якасці паслуг і ўкараненне інавацыйных тэхналогій. Прэмія стала магутным стымулам для ўсяго калектыва прадпрыемства. «Белтэлекам» прадоўжыць сваё развіццё, каб самыя перадавыя паслугі і сэрвісы працавалі на павышэнне якасці жыцця людзей і стымулявалі далейшы ўстойлівы рост усіх галін эканомікі.

На экспазіцыі «Белтэлекама» – пяць тэматычных зон. Асноўная – праекты для «разумнага горада». Асноўная ідэя гэтай канцэпцыі заключаецца ў павышэнні якасці жыцця за кошт шырокага прымянення інфармацыйных тэхналогій у розных сферах жыццядзейнасці. Для яе рэалізацыі патрэбна надзейная інфраструктура і цэлы комплекс лічбавых рашэнняў. «Белтэлекам» ужо стварыў у Беларусі разгалінаваную валаконна-аптычную і Wi-Fi-інфраструктуру, якая стала тэхнічнай базай для развіцця новых паслуг і сэрвісаў, а таксама праектаў па цыфравізацыі гарадскога асяроддзя. На сваёй экспазіцыі кампанія пазнаёміць гасцей выставы з комплекснымі рашэннямі і практычнымі кейсамі для «разумнага горада».

Яшчэ адным актуальным напрамкам, з якім прадпрыемства звязвае сваё далейшае развіццё, з'яўляецца мабільная сувязь. У 2022 годзе «Белтэлекам» атрымаў ліцэнзію аператара сотавай рухомай электрасувязі і дзякуючы новым кампетэнцыям зможа пашырыць спектр сваіх сэрвісаў.

Акрамя гэтага, на TIBO-2022 дэманструецца шэраг навінак – мабільнае прыкладанне «Мой універсітэт», уласная інтэрнэт-крама і іншыя праекты. Таксама прадстаўлена тэматычная зона ўласнага тэлеканала «ЯСНАе ТБ».

Выстава працуе да 10 чэрвеня. Да сустрэчы на TIBO-2022!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/28-ya-mizhnarodnaya-vystava-tibo-2022-urachysta-adkryta