Як ствараецца даступнае асяроддзе ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама»

Даступнае асяроддзе – гэта стварэнне такіх умоў, у якіх людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі будуць адчуваць сябе максімальна камфортна і бяспечна. «Белтэлекам» увесь час працуе над фармаваннем безбар'ернага асяроддзя ў сваіх сэрвісных цэнтрах.

Так, для людзей з інваліднасцю па зроку ўстанаўліваюцца таблічкі са шрыфтам Брайля, тактыльныя мнемасхемы, падлогавыя дыскрэтныя элементы і гукавыя маўленчыя інфарматары. Усё гэта дапамагае добра арыентавацца ў памяшканні, атрымліваць патрэбную інфармацыю і пачувацца ўпэўнена нават у незнаёмым становішчы.

Элементы даступнага асяроддзя першымі рэалізавалі сэрвісныя цэнтры Гомеля і Вялікай Бераставіцы. Актыўна вядзецца работа і ў Мінскай вобласці – у Слуцку, Мядзелі, Вілейцы створаны камфортныя ўмовы для людзей з абмежаваннямі па зроку. У другім паўгоддзі 2022 года ў сэрвісных цэнтрах Клецка, Фаніпаля, Барысава, Маладзечна і Салігорска працягнецца ўладкаванне безбар'ернага асяроддзя.

Абсталёўваючы свае сэрвісныя цэнтры элементамі даступнага асяроддзя, «Белтэлекам» ухіляе бар'еры і перашкоды, што дазваляе ўсім людзям весці камфортны і актыўны лад жыцця.

Ва ўсіх сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» можна падключыць дзясяткі паслуг электрасувязі – ад стацыянарнага тэлефона і тэлебачання ZALA да высакахуткаснага доступу ў інтэрнэт пад гандлёвай маркай byfly. Асобай папулярнасцю карыстаюцца пакеты паслуг «ЯСНА» і сэрвіс «Відэакантроль». Тут жа можна набыць тэхніку для дома на выгадных умовах – у растэрміноўку на два гады. Спецыялісты кампаніі пракансультуюць па ўсіх пытаннях і акажуць дапамогу ў выбары патрэбных паслуг і тавараў.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/yak-stvaraecca-dastupnae-asyaroddze-u-servisnykh-centrakh-beltelekama