Віншуем з Днём працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі і Днём Перамогі

Паважаныя калегі!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі і Днём Перамогі!

Сёння шматтысячны калектыў «Белтэлекама» стварае надзейную інфраструктуру электрасувязі, якая дае магчымасць нарошчваць лічбавы патэнцыял ва ўсіх сферах дзейнасці і адкрывае новыя магчымасці для мільёнаў карыстальнікаў. Сучасныя тэхналогіі павялічваюць эфектыўнасць працы, камфорт і якасць жыцця. Менавіта гэта матывуе нашу згуртаваную каманду на сталае развіццё і рух наперад.

7 мая аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, якія прысвяцілі сваё жыццё прафесіі сувязіста. Словы глыбокай падзякі за асабісты ўклад у развіццё галіны адрасуем ветэранам сувязі.

Набліжаецца галоўнае свята многіх пакаленняў – Дзень Перамогі. Самыя цёплыя віншаванні накіроўваем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Схіляючыся перад смеласцю і адвагай, мы дзякуем ім за мірнае неба, за радасць жыць і магчымасць працаваць у роднай краіне. Мы абавязуемся свята шанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў. Абяцаем захоўваць мір і добрасумленна працаваць на карысць роднай Беларусі.

Вялікаму калектыву сувязістаў жадаем невычэрпнага запасу энергіі, новых здзяйсненняў і высокіх вынікаў у працы. Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым родным!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/vinshuem-z-dnyom-pracaunikou-radyyo-telebachannya-i-suvyazi-i-dnyom-peramogi