«Белтэлекам» і «Белмытсэрвіс»: супрацоўніцтва па нарастальнай

5 мая ў «Белтэлекаме» прайшла рабочая сустрэча кіраўнікоў РУП «Белтэлекам» і РУП «Белмытсэрвіс».

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін абмеркавалі рэалізацыю сумесных лічбавых праектаў і напрамкі далейшай работы.

Узаемадзеянне двух прадпрыемстваў актыўна развіваецца ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве, якое было падпісана ў снежні мінулага года. Адным з ключавых сумесных праектаў стала стварэнне сістэмы відэакантролю на аб'ектах «Белмытсэрвіс».

«Белтэлекам» гатовы прапанаваць сваім партнёрам і іншыя тэлекамунікацыйныя рашэнні. У партфоліё аператара – дзясяткі лічбавых паслуг, якія спецыялісты прадпрыемства рэалізуюць пад ключ ад праекта да ўводу ў эксплуатацыю і тэхнічнай падтрымкі.

Адзначыўшы высокі ўзровень узаемадзеяння прадпрыемстваў і вялікі патэнцыял для далейшай работы, Вадзім Бабарыкін уручыў генеральнаму дырэктару «Белтэлекама» Юрыю Петручэне і першаму намесніку генеральнага дырэктара прадпрыемства Генадзю Мельнікаву нагрудны знак РУП «Белмытсэрвіс» «За супрацоўніцтва».

Вадзім Бабарыкін таксама адрасаваў калектыву «Белтэлекама» віншаванні ў сувязі з прысуджэннем ганаровай узнагароды – Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. «Званне лаўрэата прэміі – гэта прызнанне на высокім дзяржаўным узроўні вядучай пазіцыі прадпрыемства ў тэлекамунікацыйнай сферы Рэспублікі Беларусь. Гэта выдатная ацэнка Вашага прафесіяналізму і зладжанай працы ўсяго калектыву», – падкрэсліў генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс».

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-i-belmytservis-supracounictva-pa-narastalnay