Віншуем калег з прызнаннем працоўных заслуг!

Напярэдадні Свята працы, 1 Мая, ва ўсіх рэгіёнах краіны ўшаноўвалі найлепшыя працоўныя калектывы, якія прадэманстравалі высокія вынікі ў прафесійнай дзейнасці.

За дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2021 годзе Віцебскі, Гомельскі і Гродзенскі філіялы РУП «Белтэлекам» занесены на абласныя дошкі Гонару.

Адзначым, што Віцебскі філіял сёлета прадстаўлены на абласной дошцы Гонару ўжо другі год падрад. «Для нас гэта не проста значная падзея, гэта высокая ацэнка дзейнасці ўсяго філіяла, кожнага падраздзялення і кожнага супрацоўніка. i, вядома, стымул для далейшага развіцця і паспяховай працы», – падзяліўся радаснымі эмоцыямі Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам».

Гомельскі філіял з 2010 года штогод заносіцца на дошку Гонару Гомельскай вобласці як найлепшая арганізацыя электрасувязі. Сёлета калектыў удастоены высокай узнагароды ўжо 13-ы раз!

Праца Гродзенскага філіяла таксама неаднаразова была адзначана на самым высокім узроўні. З кожным годам скарбонка дасягненняў папаўняецца. Як адзначыў дырэктар Гродзенскага філіяла Віктар Мацвееў, гэта ўзнагарода – вынік прафесіяналізму і адказнай працы ўсяго калектыву гродзенскіх сувязістаў.

Многія структурныя падраздзяленні прадпрыемства і іх супрацоўнікі сталі лепшымі ў сваім горадзе ці раёне па выніках работы ў 2021 годзе. Яны ўзнагароджаны дыпломамі, адзначаны падзякамі і прадстаўлены на гарадскіх і раённых дошках Гонару.

Віншуем увесь калектыў «Белтэлекама» з высокімі ўзнагародамі! Гэта наша агульная перамога!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/vinshuem-kaleg-z-pryznannem-pracounykh-zaslug