Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган стаў госцем праграмы «У адкрытым доступе»

Госцем чарговай інфармацыйна-аналітычнай праграмы «У адкрытым доступе» з Аляксандрам Серабраннікавым стаў міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі атрымала новыя паўнамоцтвы па кіраванні працэсамі лічбавага развіцця ў дзяржаве, лічбавай трансфармацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і ўсіх галін эканомікі. Адпаведны ўказ нумар 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі» падпісаў нядаўна Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Якія асноўныя палажэнні гэтага дакумента? Як цыфрызацыя зменіць жыццё кожнага з нас? І як хутка мы адчуем гэтыя змены? Пра гэта і не толькі падрабязна і грунтоўна ўжо заўтра, 21 красавіка, у 21.00 «У адкрытым доступе» на тэлеканале «ЯСНАе TV»!

Тэлевізійны праект «У адкрытым доступе» прысвечаны свету тэхналогій і інавацый. Выходзіць у эфір з 2020 года. Госці перадачы – кіраўнікі галіны, вядучых прадпрыемстваў і ВНУ краіны, эксперты ў сферы цыфравізацыі, лідэры тэлекамунікацыйнага рынку.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/ministr-suvyazi-i-infarmatyzacyi-kanstancin-shulgan-stau-goscem-pragramy-u-adkrytym