«Белтэлекам» прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку
Філіялы і падраздзяленні «Белтэлекама» прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 16 красавіка.
Усе калектывы працавалі не толькі на сваіх працоўных месцах, але і прыводзілі ў парадак паркі, добраўпарадкоўвалі гарадскія тэрыторыі і вуліцы. Асаблівая ўвага – гісторыка-культурным аб'ектам, помнікам і мемарыялам, месцам баявой і воінскай славы.
Традыцыя правядзення суботнікаў у нашай краіне налічвае не адно дзесяцігоддзе. Вясновы звычай наводзіць парадак у родных гарадах і сёлах аб'ядноўвае працоўныя калектывы ўсёй краіны. На рэспубліканскім суботніку кожны работнік «Белтэлекама» ўнёс свой пасільны ўклад у агульную справу навядзення парадку на роднай зямлі.
У красавіку многія супрацоўнікі «Белтэлекама» таксама далучыліся да Тыдня лесу і іншых экалагічных акцый па азеляненні. Галоўная мэта гэтай вясновай кампаніі – прыцягнуць увагу да захавання лясоў і беражлівых адносін да прыроды.