«Белтэлекам» і МДЛУ створаць сумесны лічбавы праект «Мой універсітэт»

Пагадненне аб супрацоўніцтве 17 сакавіка падпісалі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і рэктар УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» Наталля Лапцева.

Бакі дамовіліся развіваць лічбавую інфраструктуру і інавацыйныя падыходы ў сферы адукацыі. Першым праектам у гэтым напрамку стане мабільнае прыкладанне «Мой універсітэт».

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый ПЯТРУЧЭНЯ:

Сёння «Белтэлекам» як цэнтр кампетэнцый у сферы тэлекамунікацый і лічбавых тэхналогій адкрывае новую старонку супрацоўніцтва з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам. Пілотным праектам стане платформа ўзаемадзеяння для абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў «Мой універсітэт». Яго мэта – лічбавізацыя асноўных сэрвісаў універсітэта, павышэнне эфектыўнасці працы і камунікацыі.

Рэктар УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» Наталля Лапцева:

– Дадатак «Мой універсітэт», пілотны праект, які мы маем намер рэалізаваць у супрацоўніцтве з РУП «Белтэлекам», – гэта мара нашых студэнтаў і выкладчыкаў. Выказваю надзею, што дадатак прадаставіць новыя магчымасці для прэзентацыі ўніверсітэта і рашэнні задач па арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем тэхналогій дыстанцыйнага навучання, а таксама для павышэння аператыўнасці ўзаемадзеяння ў прасторы ўніверсітэта.

«Мой універсітэт» – гэта мабільнае прыкладанне для доступу да паслуг і сэрвісаў установы адукацыі з магчымасцю індывідуальнага адміністравання элементаў. Іншымі словамі, рэсурс стане свайго роду «адным акном» універсітэта, які акумулюе карысную інфармацыю для ўсіх зацікаўленых. У адрозненне ад традыцыйнага сайта асаблівасць прыкладання заключаецца ў інтэрактыўным узаемадзеянні і зваротнай сувязі. Тут будуць рэалізаваны тыпавыя модулі: інфармацыя, навіны, анлайн-запіс, чат, апытанні і інш.

Абітурыенты змогуць аператыўна даведвацца пра інфармацыю аб уступнай кампаніі, студэнты – знаёміцца з раскладам, атрымліваць заданні ад выкладчыкаў, карыстацца электронным часопісам, запісвацца на курсы і анлайн-кансультацыі, выкладчыкі – камунікаваць са студэнтамі, праводзіць апытанні. Функцыянал можа гнутка пашырацца з улікам пажаданняў усіх зацікаўленых карыстальнікаў.

Плануецца, што тэсціраванне новага прыкладання пачнецца ўжо ў маі.

На працягу многіх гадоў «Белтэлекам» удзельнічае ў маштабных праектах цыфравізацыі адукацыі. За кошт уласных сродкаў прадпрыемства праклала сучасныя валаконна-аптычныя лініі сувязі да ўсіх гарадскіх школ. Працягваецца будаўніцтва «оптавалакна» да сельскіх устаноў адукацыі. Надзейная інфраструктура стала асновай для праектаў «электроннай адукацыі», дыстанцыйнага навучання і іншых актуальных напрамкаў.

«Белтэлекам» гатовы рэалізаваць пад ключ любы тэлекамунікацыйны праект з улікам усіх пажаданняў заказчыка. Самым запатрабаванымі ў сферы адукацыі з'яўляюцца доступ у сетку інтэрнэт, Wi-Fi, відэакантроль, паслугі хостынгу, SMS-рассыланні і іншыя.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-i-mdlu-stvorac-sumesny-lichbavy-praekt-moy-universitet