Хутка і даставерна: «Белтэлекам» нагадвае аб нумарах даведачна-інфармацыйных службаў

Даведачныя тэлефонныя службы на сённяшні дзень па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі. Галоўная перавага такіх службаў – аператыўнасць і дакладнасць інфармацыі. А штомесячная колькасць зваротаў можа даходзіць да аднаго мільёна.

Цяпер вы можаце карыстацца наступнымі нумарамі даведачна-інфармацыйных службаў РУП «Белтэлекам».

109 – даведачна-інфармацыйная служба аб нумарах тэлефонаў кватэр і арганізацый. Аплата робіцца за зварот у службу і за мясцовае тэлефоннае злучэнне. Для абанентаў мабільнай сеткі – аплата па тарыфах аператара.

190 – ГарІнфаСэрвіс. Па гэтым нумары можна даведацца пра наступную інфармацыю: адрасы, графік і рэжым працы дзяржорганаў, службаў, арганізацый, буйных магазінаў і ўнівермагаў, натарыяльных кантор і юрыдычных службаў, прыналежнасць адраса да паліклінікі, курс валют і г.д. У рамках аднаразовага звароту ў службу 190 аператар выдае не больш за тры нумары кватэрных тэлефонаў альбо тэлефоны не больш трох арганізацый. Служба працуе кругласутачна. Званок платны і тарыфікуецца пахвілінна.

199 – даведачна-інфармацыйная служба аб нумарах тэлефонаў экстраных службаў: аварыйныя і спецыяльныя службы, бальніцы, шпіталі, дыспансеры, жаночыя кансультацыі, МРЭК, апорныя пункты, установы аховы здароўя і інш. За зварот у службу аплата не спаганяецца.

188 – аўтаінфарматар дакладнага часу.

166 – прыём тэлеграм з кватэрных тэлефонаў. Аплата спаганяецца па тарыфах на паслугі тэлеграфнай сувязі і дадаткова спаганяецца аплата за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння.

164 – даведачна-інфармацыйны сэрвіс, які працуе ў аўтаматычным рэжыме. Дае дадзеныя аб стане рахунка і выстаўленых да аплаты сумах за паслугі электрасувязі.

Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» – нумар 123. Тут можна атрымаць тэхнічную кансультацыю, а таксама адказы на пытанні па паслугах кампаніі. Званок бясплатны, у тым ліку з мабільнага тэлефона. Служба працуе кругласутачна і без выходных.

Плата за паслугі даведачных службаў уключаецца ў агульны тэлефонны рахунак, у якім звычайна выдзяляюцца асобным радком – «даведачныя службы». На нашым сайце можна азнаёміцца з тарыфамі для фізічных і юрыдычных асоб.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/khutka-i-dastaverna-beltelekam-nagadvae-ab-numarakh-davedachna-infarmacyynykh-sluzhbau