Тэлеканал «ЯСНАе TV» пачынае новы сезон праекта «Ясна пра футбол»
28 лютага на тэлеканале «ЯСНАе TV» стартуе новы сезон ужо вядомай гледачам штотыднёвай аналітычнай праграмы «Ясна пра футбол». Як і раней, кожны выпуск будзе прысвечаны вынікам тураў Чэмпіянату Беларусі па футболе. Сёлета ў эфір выйдзе 33 выпускі. Партнёр праекта – Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола».
Праграма захавала свой інфармацыйна-аналітычны фармат. Гледачоў чакаюць рэпартажы з матчаў «Беларусбанк – Вышэйшай лігі», эксклюзіўныя інтэрв'ю, традыцыйны разбор працы арбітраў ад Паўла Быкава і Уладзіміра Кузьміна ў рубрыцы «Мяркуйце з намі», агляды ўсіх гульняў чэмпіянату краіны ў элітным дывізіёне.
Вядучы праекта – спартыўны журналіст Павел Капуцкі.
30-хвілінная праграма будзе выходзіць у звыклы для гледачоў час: па панядзелках у 21:00/21:30. Выпускі таксама будуць размяшчацца на афіцыйным youtube-канале РУП "Белтэлекам" па спасылцы: https://www.youtube.com/channel/UCNvH8TkNH6zxkZtt8IqNLQg
Глядзіце першы выпуск праграмы «Ясна пра футбол» ужо сёння, у 21:00, на тэлеканале «ЯСНАе TV». Не прапусціце, будзе вельмі цікава!