На ZALA запусцілі новы тэлеканал

17 студзеня 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 50-й кнопцы пачалося тэставае вяшчанне тэлеканала «Муві ТБ».

«Муві ТБ» – гэта расійскі тэлеканал, у эфіры якога транслююцца фільмы самых розных жанраў расійскай і замежнай вытворчасці. Вам будзе даступны якасны і разнастайны тэлекантэнт: кінастужкі розных жанраў і напрамкаў, камедыі, драмы, дэтэктывы, фантастыка.

Жадаем прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/na-zala-zapuscili-novy-telekanal