У «Белтэлекаме» адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта абноўленай Канстытуцыі
6 студзеня ў «Белтэлекаме» адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З калектывам прадпрыемства сустрэліся В.І. Чайчыц, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтву; Г.У. Кушняроў, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў; М.Ю. Недасекаў, майстар спорту міжнароднага класа, прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы па лёгкай атлетыцы.
Адкрываючы сустрэчу, да прысутных звярнуўся першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Г.В. Мельнікаў. Ён адзначыў, што абноўленая Канстытуцыя – гэта аснова для будучага развіцця нашай краіны, а дыялогавая пляцоўка дае магчымасць кожнаму ўнесці прапановы, якія абавязкова будуць улічаны.
Члены экспертнай дыялогавай групы грунтоўна расказалі аб праекце новай Канстытуцыі, падкрэслілі важнасць меркаванняў прадстаўнікоў працоўных калектываў. У ходзе размовы, у прыватнасці, адзначана, што ў праект Канстытуцыі ўключаны шэраг напрамкаў, якія датычацца сацыяльнай палітыкі, інавацыйнай сферы, захавання нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці, выхавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, забеспячэння сацыяльнай справядлівасці і інш.
Удзельнікі сустрэчы задалі пытанні. Абмяркоўваліся змяненні і дапаўненні, якія датычыліся ўстанаўлення канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу, увядзення адзінага дня галасавання і інш. Былі закрануты тэмы сацыяльнай палітыкі і абароны інстытута сям'і. Супрацоўнікі прадпрыемства таксама ўнеслі свае прапановы ў праект Канстытуцыі. Усе прапановы будуць накіраваны ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
З праектам змен і дадаткаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут.
Формы збору прапаноў размешчаны тут.