У «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень інфармавання

16 снежня ў «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – палітыка-прававы фундамент адзінства народа і яго сацыяльнай абароненасці».

Пытанні ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з калектывам прадпрыемства абмеркаваў старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ягор Макарэвіч. Ён расказаў прысутным аб тым, што сёння Беларусь выходзіць на новы этап свайго гістарычнага развіцця. Мадэрнізацыя беларускага грамадства, новыя патрэбы людзей, неабходнасць абнаўлення палітычнай сістэмы сталі аб'ектыўнымі перадумовамі для змянення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У выступленні адзначана, што новая Канстытуцыя будзе адпавядаць патрабаванням сённяшняга часу, забяспечваць далейшае развіццё нашай краіны, мір і згоду на беларускай зямлі і, адпаведна, дабрабыт грамадзян.

На сустрэчы таксама ўзнімаліся пытанні дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы, абароны і ўмацавання інстытута сям'і, іншыя актуальныя тэмы. Вялікую ўвагу надалі маладзёжнай палітыцы.

У фармаце відэа- і аўдыёканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся ўсе структурныя падраздзяленні прадпрыемства.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-beltelekame-prayshou-adziny-dzen-infarmavannya-2