Графік правядзення работ на радыётэлевізійным перадавальным абсталяванні з 13.12.2021 па 19.12.2021

Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадавальнай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.

Пасля завяршэння работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх трансліруюцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўванае прыёмнае абсталяванне – лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязная інструкцыя – тут.

Просім прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.

1-шы мультыплекс – тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3».

2-гi мультыплекс – адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

3-цi мультыплекс – 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

Графік правядзення работ у перыяд з 13.12.2021 па 19.12.2021

 У гэты перыяд работы будуць праводзіцца 16 і 17 снежня 2021 года.

16.12.2021. Перастройка радыёчастотных каналаў 1-га і 2-га мультыплексаў неабходна толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Столін Брэсцкай вобласці і пражываюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў Столінскім раёне.

Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў 1-га мультыплекса: «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» ад РТПС Столін, спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 56-га канала на 32-гі.

Для тых, хто глядзіць тэлеканал «Беларусь-5» і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» ад РТПС Столін, спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 50-га канала на 21-ы.

Закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» ад РТПС Столін застаюцца без зменаў на 33-ім канале.

Таксама 16.12.2021 будзе ажыццёўлена перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса на РТПС Беразіно Мінскай вобласці. У сувязі з гэтым карыстальнікам, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Бярэзінскім, Крупскім, Барысаўскім, Чэрвеньскім раёнах, а таксама якія пражываюць у Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне і прымаюць тэлеканалы 3-га мультыплекса ад РТПС Беразіно спатрэбіцца перастроiць радыёчастотны канал.

Для аднаўлення прагляду тэлеканала 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA»                       РУП «Белтэлекам» ад РТПС Беразіно спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 58-га канала на 30-ы.

Астатнія тэлеканалы 1-га і 2-га мультыплексаў ад РТПС Беразіно застаюцца без змен: 1-ы мультыплекс – на 41-ым канале, 2-гі мультыплекс – на 46-ым канале.

17.12.2021  – перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса на РТПС Крупскі Мінскай вобласці. У сувязі з гэтым карыстальнікам, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Крупскім і Барысаўскім раёнах, а таксама якія пражываюць у Віцебскай вобласці ў Талачынскім раёне і ў Магілёўскай вобласці ў Круглянскім раёне, якія прымаюць тэлеканалы 3-га мультыплекса ад РТПС Крупскі, спатрэбіцца перастроiць радыёчастотны канал.

Для аднаўлення прагляду тэлеканала 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA»                       РУП «Белтэлекам» ад РТПС Крупскі, спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 58-га канала на 30-ы.

Астатнія тэлеканалы 1-га, 2-га мультыплексаў ад РТПС Крупскі застаюцца без змен: 1-ы мультыплекс – на 41-ым канале і 2-гі мультыплекс – на 46-ым канале.

 

№ п.п.

Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі   (РТПС)

Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал,

дзень тыдня

Брэсцкая вобласць

снежань 2021

1

Столінскі р-н,

РТПС Столін

Столінскі

1-шы мультыплекс

56 (754 МГц)

32 (562 МГц)

16.12.2021

2

Столінскі

2-гi

мультыплекс

50 (706 МГц)

21 (474 МГц)

16.12.2021

Віцебская вобласць

снежань 2021

1

Мінская вобласць, Крупскі р-н,

РТПС Крупскі

 

Талачынскі

 

3-цi мультыплекс

58 (770 МГц)

30 (546 МГц)

17.12.2021

Мінская вобласць

снежань 2021

1

Бярэзінскі раён,

РТПС Беразіно

Бярэзінскі

Крупскі

Чэрвеньскі

Барысаўскі

 

3-цi мультыплекс

58 (770 МГц)

30 (546 МГц)

16.12.2021

2

Крупскі р-н,

РТПС Крупскі

Крупскі

Барысаўскі

3-цi мультыплекс

58 (770 МГц)

30 (546 МГц)

17.12.2021

Магілёўская вобласць

снежань 2021

1

 Мінская вобласць, Бярэзінскі р-н,

РТПС Беразіно

Клічаўскі

3-цi мультыплекс

58 (770 МГц)

30 (546 МГц)

16.12.2021

2

Мінская вобласць, Крупскі р-н,

РТПС Крупскі

Круглянскі 

3-цi мультыплекс

58 (770 МГц)

30 (546 МГц)

17.12.2021

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/grafik-pravyadzennya-rabot-na-radyyoteleviziynym-peradavalnym-abstalyavanni-z-13122021-pa