«Белтэлекам» прыняў удзел у адзіным дні інфармавання праекта «Школа актыўнага грамадзяніна»

«Белтэлекам» далучыўся да маштабнага рэспубліканскага праекта для вучнёўскай моладзі «Школа актыўнага грамадзяніна». У лістападзе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі». Мэта мерапрыемства –пазнаёміць школьнікаў і студэнтаў з дасягненнямі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Спецыялісты філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» наведалі сталічныя ўстановы адукацыі: гімназіі № 34 і № 61, сярэднія школы № 125 і № 9, а таксама УА «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій».

Удзельнікі сустрэч пазнаёміліся з гісторыяй і станаўленнем рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белтэлекам», яго дасягненнямі і перспектывамі. Сёння патэнцыял кампаніі засяроджаны на рашэннях, якія будуць запатрабаваны лічбавай эканомікай. У цэнтры ўвагі – развіццё сучасных тэхналогій і паслуг сувязі, інавацыйныя праекты 5G, «Разумны горад» і іншыя. Юнакі набылі карысныя веды і навыкі для бяспечнага карыстання сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, падрабязна абмеркавалі пытанні кібербяспекі і адказных паводзін у сетцы Інтэрнэт.

Праект таксама падтрымалі прадстаўнікі Віцебскага філіяла             РУП «Белтэлекам». Тэматычныя сустрэчы адбыліся ў сярэдняй школе № 23  г. Віцебска, Бабініцкай сярэдняй школе Віцебскага раёна ім. Героя Савецкага Саюза А.У. Васілеўскага, Глыбоцкай раённай гімназіі і сярэдняй школе № 1 імя П.А. Сухога.

Праект Міністэрства адукацыі «КРОК» («Школа актыўнага грамадзяніна») – гэта магчымасць зносін навучэнцаў з прадстаўнікамі розных сфер дзейнасці. Яго задача – пашырэнне ведаў аб палітычных і сацыяльна-эканамічных падзеях у Рэспубліцы Беларусь, развіццё ўменняў аналізаваць інфармацыю аб сацыяльных з'явах і працэсах, а таксама весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prynyau-udzel-u-adzinym-dni-infarmavannya-praekta-shkola-aktyunaga