З 22 лістапада па 1 снежня ў Беларусі праводзіцца прафілактычная акцыя «Дэкада кібербяспекі»

Акцыя накіравана на супрацьдзеянне кіберзлачыннасці і павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва. Агульная задача - максімальна давесці інфармацыю да грамадзян аб віртуальных махлярах і спосабах барацьбы з імі.

Актуальная інфармацыя па тэме размяшчаецца на сайце МУС.

Таксама нагадваем, што спецыялістамі РУП «Белтэлекам» створаны сайт https://security.beltelecom.by/, які асвятляе пытанні кібербяспекі.

Дадзены праект прызначаны для шырокага кола экспертаў і спецыялістаў у галіне інфармацыйнай і эканамічнай бяспекі, якія маюць розны ўзровень падрыхтоўкі і ведаў. Адначасова, карысную інфармацыю тут змогуць запазычыць для сябе і людзі, чыя асноўная дзейнасць не звязана з забеспячэннем бяспекі, але жадаючыя пашырыць свой кругагляд, набыць карысныя навыкі выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій і бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт. У рамках гэтага праекта спецыялісты РУП «Белтэлекам» дзеляцца вопытам стварэння сістэмы менеджменту інфармацыйнай бяспекі, абароны эканамічных інтарэсаў прадпрыемства, супрацьдзеяння фроду на сетках электрасувязі, арганізацыі рэжыму камерцыйнай тайны, абароны персанальных даных і па іншых актуальных напрамках забеспячэння бяспекі прадпрыемства.

На сайце Мінсувязі створаны спецыяльны раздзел «Кібербяспека»


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/z-22-listapada-pa-1-snezhnya-u-belarusi-pravodzicca-prafilaktychnaya-akcyya-dekada