18 лістапада - Сусветны дзень некурэння

18 лістапада 2021 года ў Беларусі адзначаецца Адзіны дзень здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў». У перыяд з 18 па 25 лістапада праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння як фактара рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў. У рамках акцыі ажыццяўляецца інфармаванне насельніцтва аб негатыўным уздзеянні нікатыну, спосабах адмовы ад тытунёвай нікатыназмяшчальнай прадукцыі, а таксама аб наступствах, якія яны аказваюць на арганізм.

Курэнне вельмі шырока распаўсюджана па ўсім свеце і гэта не проста шкодная звычка. Залежнасць ад тытуню прызнана адной з самых распаўсюджаных за ўсю гісторыю чалавецтва. Ужо з 2-3 прыёму нікаціну адбываецца прывыканне, і з кожнай новай дозай залежнасць узрастае.

Курэнне прыводзіць да таго, што чалавек пачынае часта хварэць, у яго змяншаецца працаздольнасць і фізічная вынослівасць. Больш за тое, павышаецца рызыка ўзнікнення анкалагічных захворванняў. Тытунёвы дым утрымоўвае каля 3 тысяч хімічных злучэнняў, 60 з якіх здольныя выклікаць рак, першым чынам рак горла і рак лёгкага. Усё гэта прыводзіць да заўчаснай смерці ці інваліднасці.

Адмова ад курэння дазваляе арганізму аднавіцца. У цэлым гэты працэс займае прыкладна год. У наступны час адбываецца аптымізацыя і аднаўленне функцый цела, якія пацярпелі ў выніку ўздзеяння таксічных рэчываў. Калі перастаць курыць, то праз пяць гадоў рызыка развіцця анкалагічных захворванняў скароціцца у тры разы.

Найбольш эфектыўны спосаб зніжэння небяспекі для здароўя - спыненне курэння!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/18-listapada-susvetny-dzen-nekurennya