125 гадоў на сувязі: філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» адзначае юбілей
14 лістапада 2021 года філіялу «Мінская гарадская тэлефонная сетка» споўнілася 125 гадоў. Такая значная дата падкрэслівае багатую і насычаную гісторыю. За гэты перыяд пройдзены вялікі шлях ад першых тэлефонаў да сучасных высокатэхналагічных паслуг.
Гісторыя Мінскай тэлефоннай сеткі пачалася ў далёкім 1896 годзе, калі ў прыгожым 4-павярховым будынку паштова-тэлеграфнай канторы па вул. Губернатарскай (цяпер вул. Леніна) была ўведзена тэлефонная станцыя сістэмы Ericsson на 100 нумароў.
Ішоў час, тэхналогіі ступілі далёка наперад і працягваюць развівацца. На змену медным тэлефонным лініям прыйшлі валаконна-аптычныя па тэхналогіі GPON. Сучасная сетка дазволіла прапанаваць высокія хуткасці доступу ў Інтэрнет, пашырыць спектр паслуг і палепшыць іх якасць. У кастрычніку гэтага года па новай тэхналогіі ў Мінску падключылі 800-тысячнага абанента.
Тэлебачанне ZALA, інтэрнэт byfly, пакеты паслуг «ЯСНА» – гэтыя брэнды ведаюць практычна ўсе жыхары сталіцы. Набірае папулярнасць «Відэакантроль» як просты і зручны спосаб выдаленага кантролю за любымі аб'ектамі – пад'ездам, паркоўкай або дзіцячай пляцоўкай. Не застаўся без увагі і карпаратыўны сектар: сталічнаму бізнесу даступны шырокі пералік паслуг пад ключ.
Дзесяткі лічбавых рашэнняў, высокі сэрвіс і якасць, кругласутачная падтрымка абанентаў. Усё гэта – вынік прафесійнай працы каманды МГТС. Майстэрства і ўнікальны вопыт супрацоўнікаў дазваляюць вырашаць самыя складаныя задачы, укараняць найноўшыя дасягненні ў сферы тэлекамунікацый. Сёння калектыў ставіць мноства амбіцыйных мэт па далейшым развіцці сувязі сталіцы і піша новую лічбавую старонку сваёй гісторыі. Пры гэтым, як і дзесяткі гадоў таму, прызначэнне сувязістаў –дарыць радасць зносін.
Юбілей – гэта выдатная нагода сказаць словы ўдзячнасці ўсяму калектыву Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі за добрасумленную працу і вялікі ўклад у развіццё сучасных тэхналогій і паслуг сувязі. З глыбокай пашанай і падзякай звяртаемся да ветэранаў-сувязістаў, працоўных сямейных дынастый і, вядома, ветэранаў Вялікай айчыннай вайны, якія будавалі, аднаўлялі і ўдасканальвалі сістэму тэлефоннай сувязі ў Мінску.
У гэты знамянальны дзень мы таксама дзякуем усім абанентам Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі: дзякуй за давер!
Дарагія сябры! Жадаем вам невычэрпнага запасу энергіі, прафесійных поспехаў і, вядома, моцнага здароўя!
Да юбілею на сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі арганізавана анлайн-выстава, прысвечаная гісторыі мінскага тэлефона. Пазнаёміцца з рэтраспектывай развіцця сувязі ад будаўніцтва першай тэлефоннай лініі да пачатку Другой Сусветнай вайны можна тут.