«Белтэлекам» інфармуе аб вывадзе з эксплуатацыі электронных пластыкавых картак для таксафонаў і нагадвае пра магчымасці таксафоннай сувязі
Паважаныя абаненты!
Інфармуем аб спыненні выкарыстання электронных пластыкавых картак (ЭПК) для аказання паслуг таксафоннай сувязі з 01.01.2022. Дзеючымі ЭПК можна карыстацца да канца 2021 года.
У далейшым паслугі таксафоннай сувязі будуць даступныя з дапамогай карт перадаплаты - віртуальнай сэрвіснай тэлефоннай карты (ВСТК) і сэрвіснай тэлефоннай карты (СТК) - або паслугі «Картачны рахунак» (КР).
Расказваем, як з іх дапамогай здзейсніць званок з таксафона.
Віртуальная сэрвісная тэлефонная карта і сэрвісная тэлефонная карта дазваляюць тэлефанаваць па горадзе, міжгародзе, за мяжу або на сеткі сотавай сувязі з таксафона, мабільнага тэлефона і з любога стацыянарнага тэлефона, у тым ліку пры закрытай «8». Набыць ВСТК можна на сайце «Белтэлекама», СТК – у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» і аддзяленнях РУП «Белпошта».
Для карыстання паслугай «Картачны рахунак» неабходна заключыць дамову ў сэрвісным цэнтры РУП «Белтэлекам».
Адзначым, што пры карыстанні ўказанымі паслугамі ўстаўляць карты ў картапрымальнік таксафона не патрабуецца. Здзяйсняць мясцовыя, міжгароднія, міжнародныя званкі, а таксама званкі на сеткі сотавай сувязі і ў даведачна-інфармацыйныя службы «Белтэлекама» можна з выкарыстаннем атрыманага PIN-кода ў аўтаматычным рэжыме з падказкамі аўтаінфарматара.
Перавагі ВСТК, СТК і КР:
- адзіны па Рэспубліцы Беларусь скарочаны нумар доступу «176»;
- 30-секундная тарыфікацыя;
- кругласутачная служба сэрвіснай падтрымкі (тэл.: 8 805 100 4444).
Асноўнае адрозненне КР ад ВСТК і СТК заключаецца ў тым, што «Картачны рахунак» можна папаўняць, у тым ліку ў АРІП, на любую суму і ў любы час у залежнасці ад патрэбнасці ў званках. Пры кожным папаўненні тэрмін дзеяння дамовы і карыстання паслугай аўтаматычна падаўжаецца на 2 гады.
Віртуальныя сэрвісныя тэлефонныя карты і сэрвісныя тэлефонныя карты маюць пэўны намінал і тэрмін дзеяння і валодаюць тымі ж магчымасцямі ў частцы прадастаўлення паслуг тэлефоннай сувязі (мясцовай, міжгародняй, міжнароднай сувязі), што і КР. ВСТК і СТК маюць наступныя наміналы: 2000, 4000, 8000, 16000, 30000 тарыфных адзінак.
Нават калі ў вас адсутнічаюць карты, можна ажыццявіць тэлефонную размову з таксафона, скарыстаўшыся наступнымі паслугамі.
«Зручны званок з таксафона». Неабходна зняць трубку і набраць з таксафона нумар 8-11, дачакацца адказу аператара, назваць патрэбны нумар тэлефона (за выключэннем мабільных і міжнародных нумароў). Аператар злучыць вас з дадзеным нумарам пасля атрымання згоды выкліканага абанента аплаціць размову.
«Уваходная сувязь на таксафон». Для гэтага патрабуецца папярэдне паведаміць тэлефонны нумар таксафона, паказаны на таблічцы таксафона, які выклікае абанента і ў прызначаны час чакаць у таксафона яго званка. Пералік таксафонаў, якія падтрымліваюць дадзеную паслугу, размешчаны на сайце РУП «Белтэлекам».
Сёння таксафонамі можна скарыстацца на Мінскім паштамце, на вакзалах, ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, у ваенных часцях і іншых сацыяльна значных месцах.
Звяртаем увагу, што ў выпадку неабходнасці з таксафонаў можна бясплатна выклікаць экстраныя службы 101, 102, 103, 104, 112.