Мінская гарадская тэлефонная сетка віншуе юбілейнага абанента GPON і робіць падарунак маленькім мінчанам

У 2021 годзе Мiнскай гарадской тэлефоннай сетцы спаўняецца 125 гадоў! Юбілей МГТС - значная дата не толькі для сувязістаў, але і для ўсіх мінчан, якія карыстаюцца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі. 15 кастрычніка працягнулася чарада святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю.

Філіял «МГТС» РУП «Белтэлекам» з радасцю паведаміў аб яркім дасягненні юбілейнага года - у кастрычніку падлучаны 800-тысячны абанент па тэхналогіі GPON!

Дагавор на паслугі «Белтэлекама» заключыла Ангеліна Радзіна, мастак-мадэльер кампаніі «Мілавіца». У Ангеліны трое дзяцей - два сыны і дачка. І ўсе яны студэнты! Старэйшы сын вучыцца ў Акадэміі мастацтваў, сярэдні асвойвае прафесію праграміста ў БДУІР, а малодшая дачка абрала творчую спецыяльнасць у каледжы мастацтваў. Галава сям'і кіруе вітражнай майстэрняй.

Як распавяла Ангеліна, усё вельмі чакалі пракладкі «оптавалакна» да дома ў прыватнай забудове сталіцы. Выбар зрабілі адразу - пакет паслуг «ЯСНА 200». Зараз усе члены вялікай сям'і карыстаюцца інтэрнэтам на хуткасці да 200 Мбіт/с і вельмі задаволеныя якасцю! У пакеце таксама - больш за 140 тэлевізійных каналаў, безліміт размоваў у тэлефоннай сетцы «Белтэлекам» і не лiмiтаваны доступ да сетак Wi-Fi «BELTELECOM».

Юбілейнага абанента павіншаваў намеснік дырэктара філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Юрый Шпак. У падарунак ад кампаніі Ангеліна Радзіна і яе дружная сям'я атрымалі сертыфікат на бясплатнае карыстанне на працягу года пакетам «ЯСНА 200» і паслугу «Відэакантроль дом». Спецыялісты правядуць абследаванне тэрыторыі прыватнага дома і з улікам усіх пажаданняў прапануюць аптымальныя месца ўстаноўкі чатырох відэакамер. Усе працы па ўзгадненні схемы размяшчэння, пракладцы неабходных камунікацый і падключэнні камер будуць выкананы пад ключ.

Характэрна, што Ангеліна Радзіна прыняла ўдзел яшчэ ў адной святочнай падзеі, якая адбылася ў гэты ж дзень, 15 кастрычніка. Філіял «МГТС» зрабіў падарунак маленькім мінчанам. Маляўнічы гульнявы комплекс «ЯСНА» ўрачыста адкрыты ў сталічным парку Перамогі - упадабаным месцы адпачынку гараджан і гасцей Мінска. Па традыцыі, «Белтэлекам» падрыхтаваў мноства сюрпрызаў і сувеніраў усім прысутным на свяце ў гонар адкрыцця гульнявой пляцоўкі «ЯСНА».

Калектыў Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі дзякуе ўсім мінчанам за выбар паслуг кампаніі «Белтэлекам» і чакае новых сустрэч са сваімі абанентамі, каб сказаць «Дзякуй за давер. Мы працуем для вас!».


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/minskaya-garadskaya-telefonnaya-setka-vinshue-yubileynaga-abanenta-gpon-i-robic-padarunak