Графік правядзення работ на радыётэлевізійным перадаючым абсталяванні з 11.10.2021 па 17.10.2021

Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.

Па завяршэнні работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца - лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязная інструкцыя - тут.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

1-шы мультыплекс – тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3».

2-гi мультыплекс – адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

3-цi мультыплекс – 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

Графік правядзення работ у перыяд з 11.10.2021 па 17.10.2021

 У дадзены перыяд работы будуць праводзіцца 12, 13 і 14 кастрычніка 2021 года.

12.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 1-га і 2-га мультыплексаў неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Бяроза Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў Бярозаўскім, Пружанскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім раёнах.

Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» спатрэбіцца пераcтроiць радыёчастотны канал з 57-га на 23-ці.

Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў 2-га мультыплекса ў рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам» спатрэбіцца пераcтроiць радыёчастотны канал з 58-га на 37-ы.

Для тых, хто глядзіць закадаваныя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», усё застаецца без змяненняў - 35 канал.

13.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 1-га мультыплекса неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Маладзечна Маладзечанскага р-на Мінскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Маладзечанскім, Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнах, а таксама на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў Смаргонскім раёне.

Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» спатрэбіцца перастроiць радыёчастотны каналы з 59-га на 39-ы.

Для тых, хто глядзіць тэлеканал «Беларусь-5» і закадаваныя тэлеканалы 2-га мультыплекса, закадаваныя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», а таксама праграмы рэгіянальнага мультыплекса (у тым ліку канал «МКТБ» ) усё застаецца без зменаў - 25, 23 і 26 каналы адпаведна.

14.10.2021 - перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса неабходная толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Багданава Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў Лепельскім, Чашніцкім раёнах, а таксама на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Барысаўскім і Крупскім раёнах.

Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў 3-га мультыплекса спатрэбіцца перастроiць радыёчастотны канал з 50-га на 28-ы.

Для тых, хто глядзіць тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь-5» і закадаваныя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам», усё застаецца без зменаў - 40 і 47 каналы адпаведна.

 

№ п.п.

Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі   (РТПС)

Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал,

дзень тыдня

Брэсцкая вобласць

кастрычнік 2021

1

Бярозаўскі р-н,

РТПС Бяроза

Бярозаўскі

Пружанскі

Драгічынскі

Івацэвіцкі

1-шы

мультыплекс

57 (762 МГц)

23 (490 МГц)

12.10.2021

2

Бярозаўскі р-н,

РТПС Бяроза

Бярозаўскі

Пружанскі

Драгічынскі

Івацэвіцкі

2-гi

мультыплекс

58 (770 МГц)

37 (602 МГц)

12.10.2021

Віцебская вобласць

кастрычнік 2021

1

Чашніцкі р-н,

РТПС Багданава

Лепельскі

Чашніцкі

3-цi мультыплекс

50 (706 МГц)

28 (530 МГц)

14.10.2021

Гродзенская вобласць

кастрычнік 2021

2

Мінская вобласць Маладзечанскі р-н, РТПС Маладзечна

Смаргонскі

1-шы

мультыплекс

58 (770 МГц)

21 (474 МГц)

13.10.2021

Мінская вобласць

кастрычнік 2021

1

Маладзечанскі р-н, РТПС Маладзечна

Маладзечанскі

Валожынскі

Вілейскі

Мінскі

1-шы

мультыплекс

58 (770 МГц)

21 (474 МГц)

13.10.2021

2

Віцебская вобласць Чашніцкі р-н,

РТПС Багданава

Барысаўскі

Крупскі

3-цi мультыплекс

50 (706 МГц)

28 (530 МГц)

14.10.2021

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/grafik-pravyadzennya-rabot-na-radyyoteleviziynym-peradayuchym-abstalyavanni-z-11102021-pa