«Белтэлекам» прапануе паслугі абароненага хостынгу

РУП «Белтэлекам» з'яўляецца адным з вядучых ўпаўнаважаных пастаўшчыкоў паслуг абароненага хостынгу для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама камерцыйных кампаній, якія маюць павышаныя патрабаванні да ўзроўню бяспекі сваіх інфармацыйных рэсурсаў.

У 2021 годзе на хостынг-пляцоўцы для размяшчэння інфармацыйных рэсурсаў ЦАД РУП «Белтэлекам» абноўлены сродкі абароны інфармацыі. Гэта дазволіла атрымаць атэстат адпаведнасці сістэмы абароны па класе 3-фа, 3-юа (адпаведнасць усім патрабаванням па абароне інфармацыі, прадугледжаных Палажэннем аб парадку тэхнічнай абароны інфармацыі ў інфармацыйных сістэмах, прызначаных для апрацоўкі інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, не аднесенай да дзяржаўных сакрэтаў, зацверджаным загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2013 № 62, загадамі ААЦ ад 11.10.2017 № 64, ад 20.02.2020 № 66).

Камерцыйныя арганізацыі разам з дзяржаўнымі могуць скарыстацца паслугай па абароне сеткавай інфармацыі, рэалізаванай на базе абноўленай сістэмы.

У рамках паслугі па абароне сеткавай інфармацыі даступныя наступныя функцыі:

  • абарона ад розных тыпаў размеркаваных DDoS-нападаў (Anti-DDoS);
  • міжсеткавае экранаванне (FW);
  • вызначэнне і прадухіленне ўварванняў (IDS/IPS);
  • антывірусная сістэма абароны (AV);
  • абарона ад непажаданай карэспандэнцыі (AntiSPAM);
  • абарона Web-прыкладанняў (WAF).

Паслуга прадастаўляецца ўсім абанентам дадаткова да асноўных паслуг хостынгу на ўмовах падпіскі.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prapanue-paslugi-abaronenaga-khostyngu