Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 5, 6, 7, 8 кастрычніка.

Гродзенская, Мінская вобласці.
05.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Смаргонскага, Астравецкага, Маладзечанскага, Валожынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Крэва абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.
Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце 618МГц. Патрабуецца перабудаваць прыёмныя прылады.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Мінская, Гродзенская вобласці.
06.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Валожынскага, Маладзечанскага, Стаўбцоўскага раёнаў Мінскай вобласці, Іўеўскага, Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Валожын абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўлена.
Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце 474МГц.
Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.

Гродзенская вобласць.
06.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Ашмянскага, Астравецкага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Стрэльчыкі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура. Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце 618МГц. Патрабуецца перабудаваць прыёмныя прылады.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Гомельская вобласць.
07.10.2021 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Мазырскага, Ельскага, Калінкавіцкага, Петрыкаўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Мазыр абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус-ФМ, Радыё Гомель.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Брэсцкая вобласць.
07.10.2021 з 09.15 да 16.00 на тэрыторыi г. Брэста, Брэсцкага і Жабінкоўскага раёнаў будзе адсутнічаць вяшчанне РВ праграм Радыё Юністар, радыё Беларусь, Горад ФМ, Пілот ФМ.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Віцебская вобласць.
08.10.2021 з 09.15 да 15.00
на тэрыторыі Гарадоцкага, Шумілінскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Бычыха абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыё Віцебск.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/da-uvagi-abanentau-raboty-na-setcy-efirnaga-telebachannya-i-radyyovyashchannya-5-6-7-8