Больш фільмаў, гумару і навуковых дасягненняў: ZALA тэстуе новыя тэлеканалы

1 кастрычніка ў ZALA пачнецца тэставая трансляцыя новых тэлеканалаў.

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA будзе арганізавана вяшчанне «Тэлеканала "Ілюзіён+"» (кнопка 58) і «Анекдот ТБ» (кнопка 98).

У дадатковым пакеце «Сямейны HD», пашыраным «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV і базавым «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіцца канал «Нана HD» (кнопка 171).

Акрамя гэтага, пачнецца трансляцыя тэлеканала «.Red» (кнопка 59) у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA. Вяшчанне гэтага тэлеканала ў пакеце «Сямейны HD» ZALA IPTV завершыцца.

Таксама з 1 кастрычніка спыняецца трансляцыя тэлеканалаў «FOX», «FOX LIFE» і «Boomerang» у пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA.

«Тэлеканал "Ілюзіён+"» разлічаны на шырокую аўдыторыю гледачоў. У праграме - фільмы розных жанраў, стыляў і краін, навінкі і класіка, рэтраспектывы, перадачы пра папулярных акцёраў і працу над фільмамі.

«Анекдот ТБ» - кругласутачны забаўляльны гумарыстычны тэлеканал. Запальныя жарты, вясёлыя гісторыі, прыколы і цэлае мора пазітыву! З тэлеканалам «Анекдот ТБ» вы заўсёды будзеце на хвалі выдатнага настрою.

«Нана HD» - тэлеканал аб тэхналогіях, інавацыях і фінансах, прысвечаны сучасным навуковым распрацоўкам ва ўсіх сферах дзейнасці чалавека. Праграмы канала распавядаюць пра дасягненні навукі, прыроду рэчаў, работу машын, пра самыя цікавыя праекты у сферы робатабудавання, інавацыi у будаўніцтве, медыцыне, адукацыі і г.д.

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/bolsh-filmau-gumaru-i-navukovykh-dasyagnennyau-zala-testue-novyya-telekanaly