Даступнае асяроддзе: у Вялікай Бераставіцы адкрыты безбар'ерны сэрвісны цэнтр
У верасні Гродзенскі філіял «Белтэлекама» адкрыў абноўлены сэрвісны цэнтр у Вялікай Бераставіцы. У сучасным офісе створана камфортнае безбар'ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У дзень адкрыцця з працай сэрвіснага цэнтра азнаёміліся старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч, намеснік дырэктара Гродзенскага філіяла Алег Андрэеў, начальнік Гродзенскага ЗВЭС Юрый Басько і старшыня абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Ірына Новікава.
Старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч адзначыў, што «Белтэлекам» у чарговы раз стаў прыкладам для іншых арганізацый, паказаўшы, якімі павінны быць умовы і для супрацоўнікаў, і для наведвальнікаў. Антон Станіслававіч выказаў падзяку усім за праведзеную працу і падкрэсліў, што пасля рамонту сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» не толькі эстэтычна выглядае, але і забяспечвае максімальную функцыянальнасць.
У ходзе мадэрнізацыі выканана поўная перапланіроўка памяшкання. Арганізаваны працоўныя месцы для абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб. Тут можна атрымаць кансультацыю, даведацца аб розных сцэнарах выкарыстання паслуг электрасувязі і, вядома, заключыць дагавор. Акрамя гэтага, спецыялісты выканаюць рамонт канцавога абаненцкага абсталявання - прыставак, мадэмаў і інш.
У сэрвісным цэнтры прадугледжаны тактыльная плітка, мнемасхемы і маўленчы інфарматар. Усё гэта забяспечвае камфорт і зручнасць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Словы падзякі за стварэнне паўнавартаснага безбар'ернага асяроддзя супрацоўнікам філіяла адрасавала старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Ірына Новікава. Яна адзначыла, што нават чалавек бяз зроку зможа самастойна арыентавацца на гэтым аб'екце і без старонняй дапамогі знойдзе патрэбнае працоўнае месца. «У гэтым плане сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» у Вялікай Бераставіцы можа стаць прыкладам для іншых раённых цэнтраў», - падагульніла Ірына Новікава.
У новым сэрвісным цэнтры можна падключыць дзясяткі паслуг электрасувязі - ад стацыянарнага тэлефона і тэлебачання ZALA да высакахуткаснага доступу ў інтэрнэт пад гандлёвай маркай byfly. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца пакеты паслуг «ЯСНА», «Разумны дом» і «Відэакантроль». Тут жа можна набыць тэлевізар ці робат-пыласос на выгадных умовах - у растэрміноўку на два гады без першапачатковага плацяжу.