У SMART ZALA з'явіўся новы рэгіянальны тэлеканал
23 верасня ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 25-й кнопцы пачалося вяшчанне рэгіянальнага тэлеканала «Ліда ТБ» для гледачоў Гродзенскай вобласці.
Тэлеканал «Ліда ТБ» інфармуе пра падзеі, якія адбываюцца ў краіне, вобласці і раёне. Прыярытэтны напрамак - асвятленне работы мясцовых органаў улады, сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця рэгіёну. Таксама трансліруюцца навіны, прамыя лініі, пазнавальныя, праваслаўныя і дзіцячыя перадачы, музычная праграма «Вашы віншаванні» і многае іншае.
Жадаем прыемнага прагляду!