Усё пад кантролем: «Белтэлекам» падключыў стотысячнага абанента паслугі «Відэакантроль»

У верасні кампанія «Белтэлекам» падключыла стотысячнага абанента паслугі «Відэакантроль». Юбілейным карыстальнікам стала сям'я Дашчонак з горада Наваполацка Віцебскай вобласці.

9 верасня кіраўнік сям'і Дзмітрый разам з жонкай Любоўю і сынам Сцяпанам прымалі віншаванні ў фірменным сэрвісным цэнтры. Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша і галоўны інжынер Віцебскага філіяла Кірыл Мінчанка павіншавалі іх асабіста і падзякавалі за выбар паслуг кампаніі. У падарунак ад «Белтэлекама» сям'я атрымала тэлевізар.

Сяргей ТУРОМША, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях:

- 100 тысяч абанентаў відэакантролю - гэта выдатны вынік для кампаніі! Паслуга з'явілася на рынку ў 2019 годзе і хутка стала запатрабаванай. Кліенты выбіраюць відэакантроль ад «Белтэлекама» за якасць, надзейнасць і даступнасць. Усе выдаткі на мантаж і абсталяванне кампанія бярэ на сябе. Кліент атрымлівае гатовае рашэнне пад ключ і кругласутачны сэрвіс. Пры гэтым нашы спецыялісты прапануюць індывідуальны праект і дапамогуць выбраць аптымальнае размяшчэнне камер з улікам усіх пажаданняў заказчыка.

Відэакантроль - зручны спосаб забеспячэння бяспекі і аддаленага кантролю за любымі аб'ектамі, будзь гэта шматкватэрны жылы дом або прамысловае прадпрыемства. Карыстальнік атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу або да запісаў з архіва, які захоўваецца на серверах «Белтэлекама» на працягу 30 сутак. Праглядаць відэа можна на смартфоне, планшэце, а таксама на кампутары ў асабістым кабінеце на my.beltelecom.by.

Галоўны інжынер Віцебскага філіяла Кірыл Мінчанка:

- «Белтэлекам» - лідэр у аказанні паслуг сувязі ў Наваполацку. Маштабная інфраструктура дазваляе прапанаваць жыхарам шырокі спектр сучасных тэлекамунікацыйных рашэнняў. На сённяшні дзень усе гарадскія шматпавярхоўкі ўжо забяспечаны валаконна-аптычнымі лініямі сувязі, працягваецца будаўніцтва сетак у індывідуальнай забудове. Надзейны інтэрнэт да 200 Мбіт/с, лічбавае тэлебачанне з больш чым 150 каналамі, відэакантроль і яшчэ некалькі дзясяткаў паслуг сёння даступныя нашым абанентам.

«Белтэлекам» сардэчна дзякуе ўсім абанентаў за выбар паслуг кампаніі!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/usyo-pad-kantrolem-beltelekam-padklyuchyu-stotysyachnaga-abanenta-paslugi-videakantrol