Магілёўская вобласць.Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

08.09.2021 з 09.10 да 17.00 на тэрыторыі г. Магілёва, Магілёўскага, Бялыніцкага, Клічаўскага, Быхаўскага, Чавускага, Шклоўскага, Дрыбінскага, Круглянскага, Горацкага, Слаўгарадскага, Мсціслаўскага, Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Магілёў агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, рэгіянальнага ТВ, РВ праграм Радыё Бі-Эй, Гумар ФМ, Цэнтр ФМ.

Пасля правядзення работ эфірнае камерцыйнае вяшчанне  MUX1,2 будзе ажыццяўляцца на новых частотах 474МГц, 562МГц.

Патрабуецца перабудаваць прыёмныя прылады.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

 


Source URL: https://beltelecom.by/magilyouskaya-voblascraboty-na-setcy-efirnaga-telebachannya-i-radyyovyashchannya