«Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» - абараніце дзяцей ад непажаданага кантэнту ў Інтэрнэце
Летнія вакацыі працягваюцца. У дзяцей - шмат вольнага часу, якое яны часта праводзяць у Інтэрнэце.
Сучасныя гаджэты трывала ўвайшлі ў жыццё падлеткаў. Смартфоны і планшэты суправаджаюць іх паўсюдна, таму бацькам неабходна задумацца пра тое, каб забяспечыць бяспеку непаўналетніх у Інтэрнэце. Як засцерагчы школьнікаў ад экстрэмізму, жорсткасці, прапаганды алкаголю і іншага кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання? «Белтэлекам» прапануе зручнае рашэнне - «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад.
Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад - гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне для смартфонаў і планшэтаў, якое выконвае функцыі абароны дзяцей ад Інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту.
Кантроль наведвання сайтаў, абмежаванне часу выкарыстання, вызначэнне месцазнаходжання дзіцяці і іншыя магчымасці. Пры гэтым - простыя і зручныя налады. Функцыянал паслугі дапаможа кантраляваць анлайн-актыўнасць дзіцяці і забяспечыць доступ толькі да адпаведнага па ўзросту кантэнту.
Дзе падключыць «Бацькоўскі кантроль»? У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» або самастойна ў дадатку «Мой Белтэлекам».
Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна ў сэрвісным цэнтры або па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.