Ліга канферэнцый УЕФА на «ЯСНАе TV»!

Тэлеканал «ЯСНАе TV» у прамым эфіры пакажа матч «Шахцёр» - «Фола».

22 ліпеня салігорскі «Шахцёр» правядзе першы матч другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый УЕФА. Супернікам беларусаў стане каманда «Фола» з Люксембурга.

Сустрэча ў адказ адбудзецца 29 ліпеня.

Пераможца пары «Шахцёр» - «Фола» згуляе з лепшай камандай пары «Лінфілд» (Паўночная Ірландыя) - «Борац» (Боснія і Герцагавіна).

Сёння вечарам «ЯСНАе TV» запрашае ўсіх прыхільнікаў футбола акунуцца ў захапляльную атмасферу паядынку «Шахцёр» - «Фола». Пачатак трансляцыі - 22.30.

Пажадаем поспехаў нашай камандзе!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/liga-kanferencyy-uefa-na-yasnae-tv