Яшчэ больш фільмаў па ранейшай цане! Пашырылася калекцыя MEGOGO ў пакетах паслуг «ЯСНА»

Выдатныя навіны для кінаманаў! У фiльмавых пакетах «ЯСНА Кіно», «ЯСНА Кіно +» і «ЯСНА100 + Кіно» павялічыўся каталог медыясэрвісу MEGOGO.

Калекцыя пашырана больш чым на 400 пазіцый, пры гэтым кошт пакетаў паслуг застаўся ранейшым. Зараз карыстачам даступныя такія нашумелыя фільмы, як «Дастаць нажы», «Скандал», «Справа адважных», аскараносная драма «12 гадоў рабства» і яшчэ шмат рэйтынгавага кіно і серыялаў розных жанраў, якія хочацца пераглядаць зноў і зноў.

Усе фільмы прадстаўлены ў высокай якасці з магчымасцю выбару аўдыёдарожкі і субтытраў. Вам застаецца толькі выбраць сюжэт, які хочацца паглядзець, і адпачываць!

Ва ўсе фiльмавыя пакеты «ЯСНА» уключаныя тэлекамунікацыйныя паслугі: нелімітаваны доступ да інтэрнэту на хуткасці 100 Мбіт/с, Wi-Fi, інтэрактыўнае ТБ ZALA і безлімітная тэлефонная сувязь у сетцы «Белтэлекам». Усяго ў нашай лінейцы прадстаўлены 16 варыянтаў пакетаў паслуг. Даведацца пра іх больш можна тут.

Кансультацыя па пытаннях падлучэння даступная кругласутачна па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.