У рытме фестывалю: «Белтэлекам» стаў партнёрам юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску»

«Белтэлекам» выступіў афіцыйным партнёрам юбілейнага ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які праходзіць з 14 па 19 ліпеня.

На працягу трох дзесяцігоддзяў творчы форум аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных народаў і краін і становіцца яркай культурнай і музычнай падзеяй. Супрацоўніцтва нацыянальнага аператара сувязі са «Славянскім базарам» працягваецца ўжо 15 гадоў. У статусе «Афіцыйны Інтэрнэт фестывалю» «Белтэлекам» ўвасабляе ў жыццё свой дэвіз «На сувязі са светам».

- Для нас партнёрства з фестывалем «Славянскі базар у Віцебску» - хоць і традыцыйнае, але заўсёды асабліва значная падзея, - адзначыў дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Казак. - Наша супрацоўніцтва пачалося яшчэ ў 2007 годзе. Кампанія «Белтэлекам» аказвае тэхнічную падтрымку мерапрыемству, забяспечваючы надзейны высакахуткасны доступ у Інтэрнэт для працы прэс-цэнтра. За 30 гадоў фестываль стаў адной з самых яркіх візітных картак нашага горада. І мы рады быць часткай такога цудоўнага свята!

Ужо 30-ы раз горад на Дзвіне сустракае ўдзельнікаў «Славянскага базару». У гэты час цэнтральныя вуліцы становяцца пешаходнымі, увагу гасцей прыцягваюць шматлікія творчыя пляцоўкі. Супрацоўнікі Віцебскага філіяла - заўсёды ў цэнтры фестывальных падзей. У самых наведвальных лакацыях нашы калегі праводзяць прома-акцыі з дэманстрацыяй паслугаў, знаёмяць з навінкамі і самымі запатрабаванымі прадуктамі «Белтэлекама». Таксама ў праграме - віншаванні, віктарыны і розыгрышы сувеніраў ад кампаніі.

У гэтым годзе ў Летнім амфітэатры і на іншых канцэртных пляцоўках пройдуць дзесяткі канцэртных праграм. Творчыя мерапрыемствы адбудуцца таксама ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, Віцебскай абласной філармоніі, Цэнтральным спартыўным комплексе, у выставачных залах і галерэях, на цэнтральных плошчах, вуліцах горада і ў іншых лакацыях.

Асноўнымі падзеямі стануць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021» і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021».

Жадаем яркіх уражанняў і выдатнага фестывальнага настрою!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-rytme-festyvalyu-beltelekam-stau-partnyoram-yubileynaga-slavyanskaga-bazaru-u-vicebsku