«Бяспечны Інтэрнэт» для вашых мабільных прылад: «Белтэлекам» укараніў новую паслугу антывіруснай абароны

Кампанія «Белтэлекам» прапануе новую паслугу антывіруснай абароны па падпісцы «Бяспечны Інтэрнэт».

«Бяспечны Інтэрнэт» - гэта камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, які ўключае прадукты антывіруснай абароны для мабільных прылад і бацькоўскі кантроль. Вытворцу ПЗ абанент можа выбраць самастойна - ESET або «Лабараторыя Касперскага».

Сучасная абарона ад розных анлайн-пагроз дапаможа надзейна захоўваць файлы, дадзеныя і іншую важную інфармацыю на вашых смартфонах і планшэтах. Функцыя бацькоўскага кантролю забяспечыць бяспечнае карыстанне гаджэтамі для дзяцей.

«Бяспечны Інтэрнэт» ESET уключае прадукты ESET NOD32 Mobile Security для Android і бацькоўскі кантроль ESET NOD32 Parental Control для Android.

«Бяспечны Інтэрнэт» «Лабараторыі Касперскага» прапануе антывірусную абарону Kaspersky Internet Security для Android і бацькоўскі кантроль Kaspersky Safe Kids.

Параўнаць «Бяспечны Інтэрнэт»

ESET

«Лаборатория Касперского»

ESET NOD32 Mobile Security для Android

абарона ад вірусных і шкоднасных праграм;

антыфішынг - абарона ад крадзяжу персанальных дадзеных пры аплаце праз інтэрнэт;

мабільны антыспам – фільтраванне выклікаў, SMS-паведамленняў;

анты-злодзей - абарона пры страце або крадзяжы прылады; 

кантроль і аналіз бяспекі прыкладанняў і іншыя магчымасці для абароны вашай прылады.

Kaspersky Internet Security для Android

блакіроўка вірусаў, шыфравальшчыкаў і іншых пагроз;

абарона ад непажаданых паведамленняў (спаму) і званкоў;

антывірусная праверка ўбудаванай памяці, а таксама карт памяці па патрабаванні;

анты-злодзей - блакаванне ў выпадку страты або крадзяжу;

пошук страчанай або выкрадзенай прылады і іншыя магчымасці для абароны вашай прылады.

Eset NOD32 Parental Control для Android

кантроль наведвання інтэрнэт-сайтаў, прыкладанняў і часу;

гульнявы фармат і простыя налады;

вызначэнне месцазнаходжання дзіцяці (дзяцей) і іншыя магчымасці абароны на ўсіх прыладах.

Kaspersky Safe Kids (для Android, iOS, Windows, Mac)

блакаванне непажаданага кантэнту і абмежаванне часу выкарыстання;

атрыманне саветаў прафесійнага псіхолага;

пошук дзіцяці на карце і іншыя магчымасці абароны на ўсіх прыладах.

 

Перавагі «Бяспечнага Інтэрнэту»:

 

  • выбар вытворцы ПЗ;
  • штомесячны кошт паслуг у камплекце «Бяспечны Інтэрнэт» танней, чым выкарыстанне асобных прадуктаў;
  • адзіны ліцэнзійны ключ на камплект, гэта значыць пры падключэнні паслугі абаненту выдзяляецца адзін ліцэнзійны ключ на абодва праграмных прадукта;
  • прадастаўленне паслугі на ўмовах падпіскі з магчымасцю пасутачнага выкарыстання (кожныя суткі спісанне грашовых сродкаў з асабовага рахунку) і аўтаматычным падаўжэннем ліцэнзіі.

«Бяспечны Інтэрнэт» могуць падключыць абаненты byfly і пакетаў паслуг з доступам у Інтэрнэт. Кошт - 5 руб. у месяц.

Як карыстацца?

 

  1. Падключыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
  2. Загрузіце і ўсталюйце абраны дадатак на вашай мабільнай прыладзе.
  3. Зарэгіструйце рахунак і ўвядзіце код актывацыі з прыкладання «Мой Белтэлекам».

Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/byaspechny-internet-dlya-vashykh-mabilnykh-prylad-beltelekam-ukaraniu-novuyu-paslugu