«Белтэлекам» стварыў сетку Wi-Fi у санаторыі «Альфа Радон»

Гродзенскі філіял «Белтэлекама» стварыў сетку Wi-Fi у санаторыі «Альфа Радон». Кропкі бясплатнага бесправаднога доступу ў Інтэрнэт размешчаны такім чынам, каб забяспечыць падключэнне да сеткі па ўсёй тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу.

Адзін з лепшых беларускіх санаторыяў прапануе сваім гасцям усё неабходнае для паўнавартаснага адпачынку: камфортныя ўмовы, прафесійнае лячэнне, а зараз і сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі. Сённяшні рытм жыцця патрабуе пастаянна быць на сувязі, таму наяўнасць доступу ў Інтэрнэт - важны крытэр выбару месца адпачынку.

- Арганізацыя сеткі Wi-Fi - адна з самых запатрабаваных паслуг у карпаратыўным сегменце. Спецыялісты «Белтэлекама» падаюць яе «пад ключ» з улікам усіх пажаданняў заказчыка - ад колькасці кропак доступу да назвы сеткі SSID, - кажа начальнік групы па працы з ключавымі кліентамі Гродзенскага філіяла Аляксей Баброўскі. - Мы ўважліва ставімся да сваіх кліентаў і гатовыя рэалізаваць індывідуальны тэлекамунікацыйны праект для кожнага партнёра.

На тэрыторыі Гродзеншчыны сетка Wi-Fi ўвесь час развіваецца. Скарыстацца кропкамі доступу ад «Белтэлекама» можна ў самых наведвальных месцах - на чыгуначных і аўтавакзалах, у кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, гасцініцах, кафэ, навучальных установах і г.д. Дзякуючы прадпрыемству доступ у глабальную сетку з'явіўся ў санаторыях «Парэчча», «Нёман -72», «Радон», дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна».

Спектр паслуг «Белтэлекама» увесь час пашыраецца. Нароўні з тэлефаніяй, ТБ і доступам у Інтэрнэт карыстаюцца попытам «Відэакантроль», «Стварэнне і абслугоўванне лакальнай сеткі», «SMS-рассылка» і іншыя. У ліку выгадных прапаноў для кампаній - пакеты паслуг «Бізнес-кейс 35», «Бізнэс-кейс 100». Больш падрабязна з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі для бізнэсу можна пазнаёміцца тут.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-stvaryu-setku-wi-fi-u-sanatoryi-alfa-radon