У пакетах эфірнага ТБ ZALA пачынаецца трансляцыя новага тэлеканала

Паважаныя абаненты!

28 чэрвеня ў складзе пашыраных пакетаў эфірнага тэлебачання ZALA, а таксама ў дадатковым тэматычным пакеце «Пазнавальна-забаўляльны» пачынаецца трансляцыя тэлеканала «Арсенал».

«Арсенал» - ваенна-пазнавальны тэлеканал. Прапануе сваім гледачам якасны расійскі і замежны кантэнт: папулярныя ваенныя серыялы, дакументальныя фільмы, замежныя рэаліці-шоў ваеннай тэматыкі і многае іншае. Вы ўбачыце баявую моц сучаснай зброі, маштабныя бітвы і гістарычныя перамогі, лёс чалавека на вайне.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-paketakh-efirnaga-tb-zala-pachynaecca-translyacyya-novaga-telekanala