Купляйце віртуальныя тэлефонныя карты на сайце РУП «Белтэлекам»

Купіць віртуальныя сэрвісныя тэлефонныя карты (ВСТК) можна на сайце «Белтэлекама». Такія карты перадаплаты дазваляюць выгадна тэлефанаваць па горадзе, міжгародзе або за мяжу як з мабільнага тэлефона, так і з любога стацыянарнага тэлефона (нават пры закрытай «8») або таксафона.

Тарыфікацыя тэлефонных злучэнняў - 30-секундная. Наміналы віртуальных карт - 2000, 4000, 8000, 16000, 30000 тарыфных адзінак.

Ажыццяўляць выклікі кліент можа з выкарыстаннем PIN-кода ў аўтаматычным рэжыме з падказкамі аўтаінфарматара або праз аператара.

Нумары для сувязі з аўтаінфарматарам/аператарам:

  • для рускамоўных абанентаў: 176, 8-805-100-4040, 8-805-100-4242, 375 (17) 209-26-96;
  • для англамоўных абанентаў: 8-805-100-2020, 375 (17) 209-26-95.

Заказы на сайце афармляюцца кругласутачна. Кліент можа купіць неабмежаваную колькасць віртуальных карт.

Каб набыць* ВСТК жаданага наміналу, неабходна ўвесці свой нумар мабільнага тэлефона, адрас электроннай пошты і націснуць кнопку «Аплаціць». Пасля аплаты банкаўскай картай кліент атрымлівае SMS-паведамленне з PIN-кодам і тэрмінам дзеяння віртуальнай карты - 2 гады з моманту куплі. Электронны чэк аб аплаце накіроўваецца на e-mail. Па заканчэнні тэрміну дзеяння ВСТК блакуецца. Астатак грашовых сродкаў не вяртаецца.

Заказвайце віртуальныя сэрвісныя тэлефонныя карты і заўсёды будзьце на сувязі са сваімі роднымі і блізкімі, калегамі і партнёрамі!

Падрабязную інфармацыю аб новым сэрвісе можна атрымаць тут.

*Тэхнічная магчымасць замовы ВСТК даступная абанентам аператараў сотавай рухомай электрасувязі Рэспублікі Беларусь пасля аплаты банкаўскай картай.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/kuplyayce-virtualnyya-telefonnyya-karty-na-sayce-rup-beltelekam