«Белтэлекам» нагадвае пра спосабы дыстанцыйнай аплаты паслуг сувязі

Паважаныя абаненты! «Белтэлекам» нагадвае, што аплаціць паслугі кампаніі можна не выходзячы з дому.

Мабільны дадатак «Мой Белтэлекам» і кабінет карыстальніка дазваляюць аплаціць паслугі пры дапамозе банкаўскіх карт, а таксама сэрвісу «Абяцаны плацёж». Сэрвіс «Абяцаны плацёж» дае абаненту магчымасць папоўніць баланс на суму да 15 рублёў. Пацвердзіць плацёж рэальнай аплатай абаненту неабходна на працягу 5 сутак.

Яшчэ адзін спосаб дыстанцыйна папоўніць баланс - перайсці ў раздзел «Аплата» на сайце https://www.beltelecom.by/. Звяртаем увагу, што для здзяйснення плацяжу карыстачу спатрэбяцца рэквізіты яго банкаўскай карты, а таксама дадзеныя з дагавора на паслугу, якую ён збіраецца аплаціць.

Сэрвісы «Белтэлекама» абаненты могуць аплаціць таксама праз мабільны і інтэрнэт-банкінг у раздзеле «Сістэма «Разлік» (АРІП)».

*Да аплаты на сайце, у мабільным дадатку і кабінеце карыстальніка прымаюцца карты плацежных сістэм          Visa International, MasterCard і Белкарт ўсіх класаў і банкаў. Мы рэкамендуем загадзя звярнуцца ў свой банк, каб пераканацца ў тым, што ваша карта можа быць выкарыстана для плацяжоў у сетцы інтэрнэт


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-nagadvae-pra-sposaby-dystancyynay-aplaty-paslug-suvyazi-3