«Белтэлекам» на TIBO-2021: Будучыня ўжо тут!

Нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» прыме ўдзел у ХХVII Міжнароднай спецыялізаванай выставе TIBO-2021.

У гэтым годзе кампанія арганізуе сваю працу на TIBO пад дэвізам «Будучыня ўжо тут». У аснове экспазіцыі - тэма інавацый і тэхналогій будучыні.

За апошнія гады аператар стварыў сучасную тэлекамунікацыйную інфраструктуру, якая стала тэхнічнай базай для лічбавай трансфармацыі розных сфер эканомікі. Сёння «Белтэлекам» пашырае гарызонты і гатовы прапанаваць комплексныя рашэнні для інавацыйнага развіцця краіны.

Мабільная сувязь пятага пакалення 5G

Менавіта з гэтай тэхналогіяй кампанія звязвае свае перспектывы. Завяршыўшы першы этап тэставання, спецыялісты працягваюць вывучаць яе патэнцыял для вырашэння самых важных пытанняў - ад ліквідацыі «лічбавай няроўнасці» да арганізацыі «разумных вытворчасьцяў». Быць правадніком інавацый - такая задача нацыянальнага аператара электрасувязі.

Будучыня ўжо тут - мы прапануем пераканацца, што тэхналогіі заўтрашняга дня прыходзяць ва ўсе сферы жыцця. Госці экспазіцыі ўбачаць электрамабіль Geely Geometry А. Экалагічны транспарт становіцца часткай «разумных гарадоў», над стварэннем якіх кампанія працуе ўжо сёння. Тут жа наведвальнікі пазнаёмяцца з практычнымі кейсамі, якія дэманструюць магчымасці 5G: высакахуткасны доступ у Інтэрнэт, аказанне тэлекамунікацыйных паслуг у сельскай мясцовасці, трансляцыя звышвыразнага відэа ў дазволе 8К. Акрамя гэтага, з дапамогай 5G будзе арганізавана відэаканферэнцыя ва ўмовах гарадской і сельскай мясцовасці.

«Мой горад»

У лютым 2021 года адбыўся запуск мабільнай платформы «Мой горад» для жыхароў Полацка. Сёння дадаткам карыстаюцца тысячы палачан. Яго мэта - арганізаваць зручнае інтэрактыўнае ўзаемадзеянне чалавека з гарадской экасістэмай: ад медыцыны і адукацыі да пакупак і вольнага часу. Запіс на прыём, заказ століка ў кафэ, аплата квіткоў, дастаўка тавараў - усё гэта даступна ў мабільным дадатку «Мой горад» у адзін клік.

Асаблівасць платформы - тэрытарыяльная «прывязка» да пэўнага населенага пункта. Тыпавы набор модуляў можа быць гібка адаптаваны пад запыты мясцовых жыхароў. Цікавасць да рэсурсу праявілі адміністрацыі многіх гарадоў. Таму ў хуткім часе універсальны мабільны памочнік з'явіцца і ў іншых рэгіёнах краіны.

Бізнес-рашэнні

У сегменце карпаратыўных рашэнняў, якія могуць прымяняцца для бізнесу любога маштабу, будуць дэманстравацца магчымасці новых і самых запатрабаваных паслуг. У ліку навацый - дадатковы сэрвіс «Відэааналітыка» для паслугі «Відэакантроль». Новы модуль дазваляе ў рэжыме рэальнага часу аналізаваць дадзеныя з устаноўленых у карыстальніка камер відэаназірання. Гэта можа быць распазнаванне асоб, нумарных знакаў, ідэнтыфікацыя забытых рэчаў і г.д. Заслугоўваюць увагі карпаратыўных кліентаў і паслугі «Воблачная АТС» - рашэнне для сучаснай тэлефаніі і стварэння колл-цэнтра на абсталяванні РУП «Белтэлекам»; «Стварэнне і абслугоўванне лакальных сетак» - комплексная прапанова па арганізацыі і абслугоўванні лакальных сетак абанента ад аналізу сеткавай інфраструктуры да пракладкі кабеляў сувязі і ўстаноўкі абсталявання.

УСКИЗ

Ўніфікаваная сістэма кіравання, кантролю і ўліку інфармацыі інжынерных сістэм інтэлектуальных будынкаў - гэта сучаснае рашэнне для ўліку спажывання камунальных рэсурсаў. Сістэма прадугледжвае не толькі верыфікацыю адпаведных дадзеных, якія атрымліваюцца ў аўтаматычным рэжыме з лічыльнікаў вады, электрычнасці, газу і цяпла, але і выстаўленне рахункаў спажыўцам. Разгалінаваная тэлекамунікацыйная інфраструктура і вопыт стварэння маштабных ІКТ-праектаў дазволяць «Белтэлекаму» паспяхова вырашыць усе пастаўленыя задачы і стаць рэспубліканскім аператарам УСКИЗ.

Прапановы для масавага рынку

У 2021 годзе кампанія мадэрнізавала і істотна пашырыла функцыянал тэлевізійнай платформы ZALA. Спецыялісты «Белтэлекама» прадэманструюць рэсурсы сучаснага ТБ і на новых тэлевізарах, і на прыладах «са стажам».

Яшчэ адна навінка - «фiльмавыя» пакеты паслуг «ЯСНА», створаныя ў супрацоўніцтве з вядомымі анлайн-кінатэатрамі ivi, MEGOGO і more.tv. У гэтым годзе брэнд «ЯСНА» адзначыў пяцігоддзе. Можна ўпэўнена сказаць, што ён стаў адным з самых паспяховых праектаў прадпрыемства. Лінейка пастаянна абнаўляецца - сёння ў ёй 15 варыянтаў пакетаў паслуг, якімі карыстаюцца 1,3 млн. абанентаў!

Паспяхова стартаваў новы напрамак працы - рытэйл. Для сваіх абанентаў кампанія пачала рознічныя продажы тэлевізараў і наўтбукаў. Усе прылады даступныя ў сэрвісных цэнтрах з выгоднай растэрміноўкай на 24 месяца. Заяўку на ўпадабаную мадэль жадаючыя змогуць пакінуць непасрэдна на выставе.

Сумесна з партнёрамі «Белтэлекам» падрыхтаваў мноства прыемных сюрпрызаў для гасцей TIBO. Мора яркіх эмоцый наведвальнікі выпрабуюць у забаўляльнай зоне, дзе пройдуць спаборніцтвы па віртуальным аўтагонкам. А завяршыць знаёмства з экспазіцыяй мы прапануем у IT-экакафэ, пачаставаўшы духмяную каву і экалагічна чыстыя прадукты з падсобнай сельскай гаспадаркі «Белтэлекама».

Убачымся на TIBO-2021!

Выстава працуе з 1 па 4 чэрвеня ў «Мінск-Арэне» па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 111А.


Источник: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-na-tibo-2021-buduchynya-uzho-tut