Абаненты ў Мінску атрымалі падарункі ад «ЯСНА»

Святочныя сустрэчы з абанентамі з нагоды 5-годдзя брэнда «ЯСНА» прайшлі ў філіяле «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам».

Абаненты, якія першымі ў сталіцы падключыліся да пакетаў паслуг «ЯСНА» і працягваюць карыстацца імі да гэтага часу, атрымалі падарункі ад кампаніі.

У сэрвісныя цэнтры таксама зазірнула дзятва: дзяўчынкі з імем Ясна. «Белтэлекам» запрасіў малых і іх бацькоў на сустрэчу, каб уручыць цёзкам брэнда «ЯСНА» вялікіх плюшавых мядзведзяў.

Прадстаўнікі кампаніі падзякавалі кліентаў за выбар «ЯСНА». Сёння гэта адна з самых папулярных прапаноў.

Кліентам даступна 15 варыянтаў пакетаў паслуг. «ЯСНА» - гэта хуткасць Інтэрнэту да 200 Мбіт/с, інтэрактыўнае і SMART-тэлебачанне ZALA, безлімітная тэлефанія унутры сеткі «Белтэлекам», «Відэакантроль», «Разумны дом», а таксама іншыя паслугі і сэрвісы.

Навінка гэтага года - «фiльмавыя» пакеты «ЯСНА Кіно +» і «ЯСНА Кіно». Гэта ўнікальная прапанова для кінаманаў. Разам з пакетам тэлекамунікацыйных паслуг у тарыфныя планы ўключаны доступ да папулярных анлайн-кінатэатраў ivi і MЕGOGO, а таксама да каталога more.tv.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/abanenty-u-minsku-atrymali-padarunki-ad-yasna