Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» сустрэўся са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі
Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня сустрэўся са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі (БДАС). Ён распавёў будучым ІТ-спецыялістам пра перспектывы працы ў сферы сувязі і тэлекамунікацый, аб прафесійнай кампетэнцыі, якая спатрэбiцца на сучаснай вытворчасці.
«Белтэлекам» і БДАС супрацоўнічаюць на працягу многіх гадоў. Акадэмія сувязі па праве лічыцца «кузняй кадраў» і для прадпрыемства, і для галіны ў цэлым. Штогод студэнты праходзяць у «Белтэлекаме» практыку, пад кіраўніцтвам самых вопытных спецыялістаў робяць першыя прафесійныя крокі. Хлопцы і дзяўчаты, якія паказалі сябе з лепшага боку, застаюцца тут працаваць. Юрый Петручэня падкрэсліў, што ў Акадэміі сувязі даюць добрую фундаментальную падрыхтоўку.
– У сучасным свеце ўзрастаюць прафесійныя патрабаванні. Без бесперапыннага навучання, базавых ведаў і навыкаў немагчыма дамагчыся поспеху, – адзначыў генеральны дырэктар. Ён таксама падкрэсліў важнасць такіх асобасных якасцяў, як настойлівасць, мэтанакіраванасць і жаданне пазнаваць новае.
– Але самае галоўнае, на мой погляд, - гэта шчырая цікавасць да прафесіі, да справы, з якой вы вырашылі звязаць жыццё. Праца павінна натхняць! – рэзюмаваў Юрый Петручэня і пажадаў дзецям верыць у сябе, у свае сілы і стаць сапраўднымі прафесіяналамі.
Сёння «Белтэлекам» - гэта высокатэхналагічная кампанія. Патэнцыял калектыву засяроджаны на рашэннях, якія будуць запатрабаваныя лічбавай эканомікай. У ходзе сустрэчы студэнты пазнаёміліся з гісторыяй і станаўленнем прадпрыемства, яго дасягненнямі і перспектывамі. Асаблівая ўвага - інавацыйным праектам: 5G, «разумны дом», «разумны горад» і іншыя.
Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства змаглі задаць дырэктару пытанні, якiя іх цікавяць.