Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
За шматгадовую плённую дзейнасць, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё галіны сувязі і інфарматызацыі ў Беларусі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Юрый Мікалаевіч Петручэня нарадзіўся 12 красавіка 1961 года ў в. Ракавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Маскоўскі інстытут сувязі (1989), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001).
Усё прафесійнае жыццё Ю.М. Пятручэні звязана з галіной. Ён прайшоў працоўны шлях ад электраманцёра трэцяга разраду Маладзечанскага лінейна-тэхнічнага ўчастка сувязі №1 Маладзечанскага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі да генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».