Папярэдняя версія, якая страціла сілу
1 Агульныя палажэнні
1.1 Гэты дакумент устанаўлівае парадак узаемаадносін паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам электрасувязі «Белтэлекам» (далей - Аператарам) і фізічнай/юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам (далей - Абанент), якія выкарыстоўваюць паслугу «Дамафон» (далей - Паслуга), якая прадстаўляецца Аператарам.
1.2 Гэты дакумент уводзіцца ўпершыню.
1.3 Паслуга прадастаўляецца на дагаворнай аснове.
1.4 Паслуга, не з'яўляецца патэнцыйна небяспечнай для жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, маёмасці і навакольнага асяроддзя.
1.5 Пры аказанні Паслугі, Аператар выкарыстоўвае абсталяванне, сертыфікаванае ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
1.6 Паслуга аказваецца Аператарам на падставе Ліцэнзіі №02140/487, выдадзенай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 20 жніўня 2004 №47.
2 Тэрміны і азначэнні
У гэтым дакуменце прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі:
Абанент - фізічная, юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, з якім у Аператара заключаны Дадатак аб аказанні паслуг тэлефоннай сувязі/Дадатак аб аказанні пакетаў паслуг і ў якога ў памяшканні ўстаноўлена абаненцкая выклікная прылада, а на ўваходзе ў пад'езд - зачыняльна-перамоўная прылада.
Абаненцкая выклікная прылада - тэлефонны апарат (тэлефон), усталяваны ў памяшканні абанента і падлучаны да тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем платформы IMS / NGN.
Зачыняльна-перамоўная прылада – сукупнасць уваходных металічных дзвярэй, панэлі выкліку, кодавай прылады, замочнай прылады, блока кіравання (мантажная скрыня), зачыняцеля дзвярнога гідраўлічнага (даводчык дзвярной), кнопкі ўваходу, ключавой прылады, кабеляў электрасілкавання і кіравання, абсталявання электрасувязі. Зачыняльна-перамоўная прылада з'яўляецца агульнай уласнасцю ўдзельнікаў сумеснага домаўладання (пад'езда).
Аператар - Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».
Паслуга «Дамафон» - паслуга электрасувязі, якая з'яўляецца дадатковай паслугай тэлефоннай сувязі, уяўляе сабой ўстаноўку тэлефоннага злучэння паміж панэллю выкліку зачыняльна-перамоўнай прылады і абаненцкай выклікной прыладай, кіраванне з абаненцкай выклікной прылады адкрыццём пад'ездных дзвярэй, прадастаўленне чып-ключа, а таксама тэхнічнае абслугоўванне зачыняльна-перамоўнай прылады.
3 Апісанне паслугі
3.1 Паслуга «Дамафон» (далей - Паслуга) прадугледжвае:
- падлучэнне (актывацыю паслугі) Паслугі;
- тэхнічнае абслугоўванне зачыняльна-перамоўнай прылады ў адпаведнасці з Дадаткам А;
- прадастаўленне 1 ключа да зачыняльна-перамоўнай прылады для кожнага памяшкання (у т.л . для памяшканняў, уласнікі якіх не з'яўляюцца абанентамі Паслугі);
- забеспячэнне працаздольнасці Паслугі 7 дзён у тыдзень 24 гадзіны ў суткі.
3.2 Аказанне Паслугі ажыццяўляецца пры наяўнасці пісьмовай згоды простай большасці ад агульнай колькасці ўдзельнікаў сумеснага домаўладання (1 памяшканне - 1 уладальнік) аднаго пад'езда на набыццё Паслугі (для дамоў, якія абслугоўваюцца ЖЭС, неабходна дадатковае ўзгадненне з ЖЭС).
3.3 У выпадку выхаду з ладу наступнага абсталявання: панэль выкліку, кодавая прылада, замочная прылада, блок кіравання, зачыняцель дзвярны гідраўлічны, ключавая прылада, кнопка выхаду, абаненцкія лініі (за выключэннем механічнага пашкоджання на тэрыторыі абанента), правады сілкавання і кіравання, рамонт дадзенага абсталявання ажыццяўляецца сіламі і сродкамі Аператара. Дадзеныя абавязацельствы не распаўсюджваюцца на выпадкі самавольнага дэмантажу, знішчэння, механічнага пашкоджання, крадзяжу абсталявання.
3.4 Аператарам могуць быць выкананы работы (не прадугледжаныя Паслугай), звязаныя з заменай абсталявання і элементаў зачыняльна-перамоўнай прылады ў сувязі з самавольным дэмантажом, знішчэннем, механічным пашкоджаннем, крадзяжом абсталявання.
3.5 Аператарам могуць быць выкананы работы па ўсталёўцы ўваходных металічных дзвярэй у пад'езд, а таксама па мантажы дамафона на ўмовах асобнага дагавора і дагаворнай цаны. Работы выконваюцца пры наяўнасці пісьмовай згоды простай большасці ад агульнай колькасці ўдзельнікаў сумеснага домаўладання (1 памяшканне - 1 уладальнік) аднаго пад'езда.
3.6 Кошт работ, абсталявання і матэрыялаў, згодна з п.3.3. и 3.4. гэтага Парадку, вызначаецца згодна з каштарысам выдаткаў, складзеным Аператарам, і падлягае кампенсацыi ўсімі зацікаўленымі ўдзельнікамі сумеснага домаўладання (пад'езда) у памеры, прапарцыйным долi кожнага ў праве агульнай уласнасцi на гэту агульную маёмасць (па звестках, прадастаўленым кіруючай або эксплуатуючай арганізацыяй).
4 Афармленне дагаворных адносін
4.1 Паслуга прадастаўляецца Абаненту ў рамках складзенага Дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі (далей - Дагавор) і Дадатка аб аказанні паслуг тэлефоннай сувязі / Дадатка аб аказанні пакета паслуг (далей - Дадатак), які з'яўляецца неад'емнай часткай Дагавора.
4.2 Кансультацыі і афармленне дагаворных адносін на Паслугу ажыццяўляюцца ў службах продажаў Аператара.
4.3 Пры ўмове складзенага з Абанентам Дадатку і пры наяўнасці ўсталяванай зачыняльна-перамоўнай прылады Аператарам ажыццяўляецца актывацыя Паслугі.
5 Актывацыя Паслугі
Актывацыя/дэактывацыя Паслугі ажыццяўляецца на падставе дадзеных Бланка замовы, які з'яўляецца неад'емнай часткай Дадатку.
6 Парадак аплаты Паслугі
6.1 Аплата Паслугі ажыццяўляецца Абанентам на ўмовах і ў тэрміны, вызначаныя Дадаткам і ў адпаведнасці з зацверджанымі Аператарам тарыфамі.
6.2 Плата за падключэнне Паслугі і вырабленне чып-ключоў налічваецца аднаразова ў тым месяцы, у якім была актывавана Паслуга. У залежнасці ад формы разлікаў за паслугі тэлефоннай сувязі/пакета паслуг плацёж выстаўляецца ў агульны рахунак за аказаныя паслугі (крэдытная форма разлікаў) або налічваецца на асабісты рахунак пакета паслуг (авансавая форма разлікаў).
6.3 Штомесячная плата за эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне зачыняльна-перамоўнай прылады налічваецца штомесяц. Калі аказанне Паслугі было пачата/завершана не з 1 чысла месяца, то памер штомесячнай платы будзе разлічвацца прапарцыйна колькасці фактычных дзён аказання Паслугі. Штомесячны плацёж уключаецца ў агульны рахунак за паслугі электрасувязі.
7 Тэхнічнае абслугоўванне
7.1 Аператар выконвае планавыя рамонтна-наладкавыя работы на сеткі сувязі, неабходныя для забеспячэння якаснага прадастаўлення Паслугі.
7.2 Аператар выконвае планавае тэхнічнае абслугоўванне зачыняльна-перамоўнай прылады ў адпаведнасці з пералікам работ (Дадатак А).
7.3 Служба тэхнічнай падтрымкі Абанентаў Паслугі функцыянуе на базе службаў тэлефоннай сувязі Аператара.
7.4 Зварот да службы тэхнічнай падтрымкі Абанентаў Паслугі ажыццяўляецца па тэлефонным нумары 123.
8 Размежаванне адказнасці
8.1 Аператар нясе адказнасць перад Абанентам:
- за забеспячэнне ўстойлівай работы сеткі тэлефоннай сувязі;
- за працаздольнасць зачыняльна-перамоўнай прылады (дамафона).
8.2 Абанент нясе адказнасць за працаздольнасць абаненцкіх выклікных прылад.
9 Прад'яўленне рэкламацый, вырашэнне рознагалоссяў
9.1 Пры невыкананні або неналежным выкананні Аператарам абавязацельстваў, абумоўленых у дагаворных адносінах на прадастаўленне Паслугі, Абанент мае права прад'явіць рэкламацыю Аператару.
9.2 Рэкламацыя прад'яўляецца ў пісьмовым выглядзе.
9.3 Аператар разглядае рэкламацыю Абанента згодна з патрабаваннямі заканадаўства і стандартаў прадпрыемства па разглядзе зваротаў карыстальнікаў.
9.4 Рознагалоссі, звязаныя з дагаворнымі адносінамі, якія не могуць быць вырашаныя бакамі шляхам перамоваў, а таксама ў парадку разгляду прэтэнзій, разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
10 Унясенне змяненняў і ўвядзенне ў дзеянне парадку
10.1 Гэты Парадак устанаўліваецца Аператарам самастойна.
10.2 Аператар мае права па сваім меркаванні ўносіць змены і/або дапаўненні ў гэты Парадак, публікуючы гэты Парадак з улікам унесеных змяненняў і дапаўненняў на сайце Аператара www.beltelecom.by.
10.3 Гэты Парадак уступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння Аператарам.
11 Дадатковыя ўмовы
Іншыя пытанні аказання паслуг, якія ўваходзяць у Паслугу, не закранутыя гэтым Парадкам, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Дадатак А
да Парадку аказання паслугі «Дамафон»
Пералік работ па абслугоўванню
зачыняльна-перамоўнай прылады
Віды работ |
Перыядычнасць |
|
Вонкавы агляд складовых частак зачыняльна-перамоўнай прылады і вызначэнне іх тэхнічнага стану: |
ацэнка камплектнасці |
1 раз у квартал |
агляд механічных пашкоджанняў карпусоў, карозіі і бруду |
1 раз у квартал |
|
ацэнка трываласці мацаванняў, стану і працаздольнасці па знешніх прыкметах |
1 раз у квартал |
|
Праверка працаздольнасці складовых частак зачыняльна-перамоўнай прылады |
праверка завесаў дзвярэй |
1 раз у квартал |
праверка даводчыка |
1 раз у квартал |
|
праверка кнопак клавіятуры |
1 раз у квартал |
|
праверка ключавой прылады |
1 раз у квартал |
|
праверка замка электрамагнітнага |
1 раз у квартал |
|
праверка крыніц сілкавання магніта замыкальнай прылады |
1 раз у квартал |
|
праверка стану размеркавання муфт, кантактаў размеркавальных скрыняў, клемных калодак |
1 раз у квартал |
|
праверка цэласнасці ізаляцыі правадоў |
1 раз у квартал |
|
праверка кнопак адкрыцця дзвярэй |
1 раз у квартал |
|
праверка кантактаў платы кіравання электрамагнітнай замкавай прыладай, усталяванай у дзверы |
1 раз у квартал |
|
Прафілактычныя работы |
змазка завесаў пад'ездных дзвярэй |
1 раз у квартал |
замена дзвярнога ўшчыльняльніка |
1 раз у 2 гады |
|
змазка даводчыка дзвярэй |
1 раз у квартал |
|
візуальны агляд ахоўнага зазямлення зачыняльна-перамоўнай прылады |
1 раз у 6 месяцаў |
|
рэгуляванне дзвярнога даводчыка пры адсутнасці слядоў наўмыснага пашкоджання |
1 раз у 2 гады |
|
рэгуляванне якара замка электрамагнітнага |
1 раз у 2 гады |
|
ачыстка ад пылу вонкавай паверхні блока выкліку, кантактаў раздымаў |
1 раз у квартал |
|
аднаўленне трываласці мацавання кабельных злучэнняў блока кіравання, блока выкліку, замка электрамагнітнага і разъёмных злучэнняў |
1 раз у 2 гады |
|
праверка стану, аднаўленне трываласці мацавання ліній сувязі |
1 раз у квартал |
|
рэгуляванне балансу гучнасці перамоваў |
1 раз у 2 гады |
|
чыстка дамафона |
1 раз у квартал |
|
афарбоўка дзвярэй і дзвярнога блока |
1 раз у 3 гады |
|
афарбоўка мантажнай скрыні |
1 раз у 2 гады |
|
перапраграмаванне ЗПП |
1 раз у 2 гады |
|
вымярэнне ахоўнага зазямлення |
1 раз у 5 гадоў |
|
Дробны рамонт і замена камплектуючых |
замена кнопак і засцерагальнікаў у залежнасці ад іх зносу і тэхнічнага стану |
1 раз у 2 гады |
замена кнопкі выхаду, кнопкі аварыйнага адчынення дзвярэй |
1 раз у 2 гады |
|
рамонт даводчыка дзвярэй |
1 раз у 2 гады |
|
замена даводчыка дзвярэй |
1 раз у 2 гады |
|
Праверка працаздольнасці зачыняльна-перамоўнай прылады |
праверка магчымасці адкрыцця дзвярэй пры розных рэжымах |
1 раз у квартал |
праверка магчымасці размовы з абанентам (выбарачна) |
1 раз у квартал |
|
праверка рэжымаў праграмавання дамафона |
1 раз у квартал |